Ад караля Міндоўга да караля Уладзіслава Ягайлы: 1 сакавіка адбудзецца адкрыццё выставы

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 7
  • 3
  •  
  •  
  •  

1 сакавіка, у 16.00, у Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля НГКМЗ “Нясвіж” адбудзецца  адкрыццё выставы “На адным полі воіны…”.

Яна аб’ядноўвае творы мастака Ігара Гардзіёнка і скульптара Сяргея Аганава. Работы звязвае агульная тэма — гісторыя Вялікага княства Літоўскага. Паслядоўны шэраг партрэтаў прадстаўляе ўладароў гістарычнай Літвы ад караля Міндоўга да караля Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя Вітаўта. Мастак Ігар Гардзіёнак выканаў іх на састарэлых дошках з выкарыстаннем старажытнай тэхнікі ляўкасу ў спалучэнні з элементамі металу. Скульптар Сяргей Аганаў, аўтар чатырох усталяваных у Беларусі помнікаў гістарычнага зместу, дэманструе работы, прысвечаныя тэме абароны сярэднявечнай дзяржавы ад знешніх ворагаў.

Тэл. для даведак — 2-06-02.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 7
  • 3
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.