Меню
Курс $  3.26 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Нясвіжская ЖКГ наводзіць чысціню і парадак у горадзе

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Гэтымі лютаўскім днямі, што з-за капрызаў надвор’я сталі вельмі падобнымі на вясновыя, Нясвіжская ЖКГ поўным ходам вядзе навядзенне чысціні і парадку ў горадзе. Як расказаў намеснік дырэктара па вытворчасці Уладзімір Саранцаў, у гэтай важнай справе задзейнічаны розныя ўчасткі камунальнай гаспадаркі. Так, па стане на ўчарашні дзень участкам добраўпарадкавання зроблена абрэзка дрэў па вуліцах Ленінскай, Шымко, Саўгаснай, К. Маркса. Ідзе абрэзка дрэў у скверы на тэрыторыі былой воінскай часці.



Вядзецца таксама ўборка вулічна-дарожнай сеткі ад смецця і рэшткаў пясчана-салявой сумесі, што назбіралася за зіму. Зараз прыбіраюцца вуліцы Слуцкая, Савецкая, Ленінская. Закончылася ўборка на вуліцы Слуцкай, ідзе падмятанне тратуараў.

Прыбіраюцца і дваровыя тэрыторыі, пакуль — на вуліцах Савецкай і Ленінскай.

Участак санітарнай ачысткі праводзіць уборку смецця каля кантэйнерных пляцовак па ўсім горадзе. Прыбіраюцца таксама несанкцыянаваныя звалкі, якія ўтварыліся за зіму.

Будаўнічы ўчастак займаецца ямачным рамонтам вулічна-дарожнай сеткі. У першую чаргу праводзіцца ліквідацыя самых глыбокіх ям на праезджай частцы.

Усе названыя работы будуць працягвацца і ў бліжэйшыя дні.

Хацелася б яшчэ, каб мы з вамі, паважаныя суайчыннікі, не пакідалі справу добраўпарадкавання на адну толькі жыллёва-камунальную гаспадарку, каб мы разумелі, што чысціня і парадак — справа не адных толькі камунальшчыкаў. Гэта наша агульная справа і наш агульны абавязак. І калі мы хочам быць гаспадарамі сваёй роднай зямлі, мы павінны берагчы ад бруду і заняпаду кожны яе куток, таму што ў добрых гаспадароў, як вядома, не бывае беспарадку.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ. 

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!