Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Адна з лепшых аператараў машыннага даення Міншчыны

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.03.2019

Галіна Валуевіч працуе аператарам машыннага даення на малочнатаварнай ферме “Астроўкі” амаль 25 гадоў. Яна — прафесіянал у малочнай галіне, на паказчыкі якой раўняюцца не толькі ў нашым раёне, але і вобласці. У мінулым годзе яна надаіла ад кожнай каровы ў сярэднім па 9470 кг малака. Гэта лепшы паказчык на Міншчыне сярод аператараў машыннага даення, якія працуюць на фермах з малакаправодам.



Быць лепшай сярод прадстаўнікоў сваёй прафесіі Галіне Міхайлаўне не прывыкаць. У 2017 го- дзе яна была пераможцам абласнога конкурсу прафмайстэрства сярод аператараў машыннага даення і прадстаўляла сталічны рэ-гіён на рэспубліканскім узроўні, дзе заняла чацвёртае месца.

Усё малако ў яе ідзе гатункам “экстра”. Дасягаць гэтага на малакаправодзе, вядома, цяжэй, чым у даільнай зале. Але, па словах Галіны Міхайлаўны, усё вырашаюць адказныя адносіны да справы. Нягледзячы на ўсё большую механізацыю і аўтаматызацыю галіны, любоў да жывёл па-ранейшаму застаецца адным з найважнейшых крытэрыяў поспеху ў працы. Пра сваіх падапечных гаворыць цёпла і мякка:

— Зараз у мяне ў групе 54 рагулі. Ведаю характар і звычкі кожнай, бо да жывёлы, як і да людзей, патрэбен індывідуальны падыход. Так, часам бывае цяжка. Вымотваюць і раннія пад’ёмы, і поз-няе вяртанне дадому. Стараюся працаваць, не звяртаючы на гэта ўвагі, бо сваю справу люблю ўсім сэрцам і душой. Мая мама ўсё жыццё была даяркай, і што гэта за праца, ведаю з маленства. На вынік павінны ўсе на “выдатна” спрацаваць у ланцужку “ветурач — асемянатар — даярка”. А калектыў у нас на ферме падабраны добры, за здароўем жывёл сочаць ветурач Вольга Батчанка і тэхнік па штучным асемяненні жывёл Ганна Савеня. Падменнай даяркай працуе Галіна Сухава, вопытны і добры работнік. Пашанцавала нам і з загадчыкам фермы. Леанід Папок — граматны спецыяліст і чулы чалавек. З такой камандай і надоі будуць высокія, і прыплод парадуе.

Аксана ГРОХ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!