Сяўбу яравых  збожжавых завяршылі хлебаробы  ААТ “Грыцкевічы”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ячмень размясціўся тут на плошчы 280 гектараў. Сёлета, акрамя сартоў “фэст” і “ірына”, якія вырошчвалі і раней,  вырашылі паспрабаваць  магчымасці новага сорту нямецкай  фірмы КВС — “атрыка”, як паведаміў нам галоўны аграном гаспадаркі  Іван Валетаў.  Пасеялі яго эліту для размнажэння на 20 гектарах. Гэтую важную справу  даручылі механізатарам Міхаілу Клімовічу і Сяргею Цыулю. Апошнія праходы іх пасяўныя агрэгаты зрабілі на вялікім — у 225 га — полі за фермай “Супрунавічы”. На падвозцы насення былі заняты вадзіцелі Сяргей Чурак і Мікалай Яраш.

Услед для механізатараў запланавана новая работа. Цыуля ідзе на культывацыю глебы, Клімовіч — на ворыва. Стараюцца і іншыя механізатары акцыянернага таварыства:  Анатоль Каваленя, Дзяніс Лось, Анатоль Богуш, Аляксандр Сарнацкі — на закрыцці вільгаці, Сяргей Гаспадарык і Сяргей Хлюст — на ўнясенні вадкай арганікі, Мікалай Сарнацкі і Мікалай Камінскі — на  ўнясенні цвёрдай арганікі, Юрый Зянькевіч — на пагрузчыку “Амкадор”, Ігар Наумовіч — на ўнясенні мінеральных угнаенняў. Пры неабходнасці некаторых з іх з аднаго віду работ пераключаюць на другі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.