У Нясвіжы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння ганаровага грамадзяніна Нясвіжа

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак, 12 сакавіка, у Нясвіжы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння ганаровага грамадзяніна Нясвіжа, былога пробашча касцёла Божага Цела, ксяндза-прэлата Гжэгажа Каласоўскага.

У 17.15 адбудзецца ўскладанне кветак да яго магілы на гарадскіх могілках, а таксама да магілы ганаровага грамадзяніна Нясвіжа, мітрафорнага протаіерэя, настаяцеля Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа Дзмітрыя Хмеля, які шмат гадоў быў верным сябрам ксяндза Каласоўскага. У іх памяць будуць узнесены малітвы.

У 18.00 пачнецца святая імша ў касцёле Божага Цела.

У 19.00 у кінатэатры “Салют” будзе паказаны дакументальны фільм аб гісторыі Нясвіжа, у якім прагучыць апошняе інтэрв’ю святара, пасля чаго адбудзецца вечар, прысвечаны яго памяці.

Усе мерапрыемствы можа наведаць кожны, каму дарагая памяць аб гэтым выдатным чалавеку, што выратаваў ад разбурэння гістарычны храм, у якім служыў, і клапаціўся яшчэ пра дзесяць з лішкам прыходаў, дзе шмат гадоў не было святароў.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.