Хлебаробы “Новага жыцця” пасеялі яравыя збожжавыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Амаль чвэрць стагоддзя
сее збажыну ў ААТ “Новае жыццё” Віктар Буйко

На гэта спатрэбіўся тыдзень. Яравыя збожжавыя ў гаспадарцы занялі 300 гектараў. Працаваў на ячменных палетках вопытны механізатар акцыянернага  таварыства Віктар Буйко. За дзень засяваў 35 — 40 гектараў. Затым перайшоў на аднагадовыя на зялёны корм.

Далейшы яго аб’ект — 100-гектарная плошча перазалужэння  каля вёскі Каменка. Будзе сеяць злакавыя травы — аўсяніцу трысняговую і кастрэц безасцюковы.

Пра будучы ўраджай хлебаробы паклапаціліся з восені, калі ўнеслі фосфарныя і калійныя ўгнаенні, зааралі глебу. Сёлета азот унеслі пад культывацыю. Займаўся гэтым  механізатар Уладзімір Андросік. Вільгаць у глебе  на палях пад ячмень закрываў механізатар Дзмітрый Юрашчык. На трактары МТЗ-3022  з 8-метровым культыватарам рабіў у дзень па 55 гектараў. Цяпер ён заняты на іншых  палетках. Сонца з ветрам хутка высушваюць глебу, таму ўсе стараюцца  хутчэй закрываць у ёй вільгаць. Падключаны яшчэ чатыры  трактары меншай  магутнасці з культыватарамі  6-метровай  шырыні. Па стане на 26 сакавіка ў “Новым жыцці” гэта работа праведзена на плошчы 1376 га — 89 % ад плана.

З часам на перадпасяўную  апрацоўку глебы з агрэгатамі АКШ выйдуць трактары Мікалая Каўшэля і Дзмітрыя Андросіка. Напера-дзе — сяўба цукровых  буракоў і кукурузы.

Своечасова тут былі падкормлены  азімыя збожжавыя культуры на ўсіх 1150 гектарах і азімы рапс на 200 гектарах.

 

* * *

. Згодна з аператыўнай  інфармацыяй, якую рэдакцыя атрымала ў райсельгасхарчы, па стане на 26 сакавіка ў гаспадарках падкормлена 13374 га  азімых збожжавых і 1669 га азімага рапсу. Адпаведна 89 і 65,3 % ад неабходнага.

. Вільгаць у глебе закрыта на плошчы 13829 га (58,3 %). Акрамя “Новага жыцця”, вялікі аб’ём гэтай работы выкананы ў СВК “Агракам-бінат Сноў” (81 %), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (86 %), ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” (96 %), доследная  навуковая станцыя па цукровых бураках  (97 %).

. Яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 1691 гектары (24 % ад плана). Актыўна вядуць работу, акрамя “Новага жыцця”, хлебаробы ААТ “Грыцкевічы”, “Нясвіжскія Астроўкі”, “Гарадзея”  і ЭБ “Свеклавічная”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.