Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Мільён кветак для сталіцы

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінска да ІІ Еўрапейскіх гульняў высадзіць у горадзе 1 мільён штук кветкавай расады, 1,5 тысячы дрэў і больш за 10 тысяч квітнеючых кустоў, паведамілі журналістам у аддзеле па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жыллёвага фонду ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Ствараць зялёны дызайн сталіцы па сваіх праектах будуць жыллёвыя службы ўсіх раёнаў. Горад упрыгожаць хваёвыя і ліставыя расліны, вертыкальныя клумбы з рознакаляровай петуніі, разнастайныя вулічныя вазоны. У Цэнтральным раёне аформяць кампазіцыі з выкарыстаннем туі і хосты. На вуліцах Энгельса і Маркса, праспекце Незалежнасці высадзяць блакітныя елкі і спірэі. Каля пляцовак спаборніцтваў будуць прымяняць вертыкальнае азеляненне. На вуліцы Драздовіча з’явіцца жывая агароджа з кустоў ярка-жоўтай фарзіцыі.



Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ,

«Звязда».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!