Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Пашанцавала дажыць да Перамогі

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 08.05.2019

Інвалід Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Якаўлевіч Герман нарадзіўся ў студзені 1923 г.  у вёсцы Нялепава, дзе жыве і зараз.

Як і большасць вяскоўцаў  у той час, працаваў на асабістай гаспадарцы, з дзяцінства дапамагаў бацькам, асвойваючы азы сялянскай мудрасці.

Міхаіл Якаўлевіч Герман



Мірнае жыццё перарвала вайна. Акупацыя, затым вызваленне, і ў жніўні 1944 года — мабілізацыя на фронт. Быў тады маладому чалавеку 21 год. Ваяваць давялося ў 284-м стралковым палку ІІ-га Беларускага фронта ў якасці стралка-кулямётчыка.

Па ўласным прызнанні ветэрана, самым незабыўным  эпізодам вайны стала для яго фарсіраванне ракі Нарвы ў Польшчы ў студзені 1945-га, якое ледзь не каштавала яму жыцця. Баі тады былі вельмі цяжкія, загінулі многія аднапалчане. Сам Міхаіл Якаўлевіч быў ранены ў руку і нагу, да вечара праляжаў каля лесу, але, калі падбіралі забітых, яго знайшлі і адправілі ў шпіталь. Ён быў так перапоўнены раненымі, што ляжаць давялося з таварышам на адным ложку па чарзе, бо месц не хапала.

Аднак галоўнае, што пашчасціла дачакацца перамогі. З арміі салдат быў звольнены 23 мая 1945 года па раненні.

Зараз пра яго баявую маладосць нагадваюць ваенныя ўзнагароды: ордэн Вялікай айчыннай вайны 1-й ступені, медалі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”

 

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.   

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!