Меню
Курс $  3.28 | €  3.5 | ₽100  3.57 |
Погода 8 °C

Прызванне — ствараць прыгажосць: 5 мая — адзначаецца Дзень друку

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.05.2019

Сёлета спаўняецца 10 гадоў, як у Нясвіжскай друкарні імя Сымона Буднага працуе аператарам электроннага набору і вёрсткі Наталля Лазюк. Адразу яна была пераплётчыцай — “адзявала” ў цвёрдыя і мяккія вокладкі разнастайныя кнігі, журналы, блакноты і іншую прадукцыю. Праз два гады прайшла курсы ў Мінску, дзе асвоіла спецыяльныя праграмы для вёрсткі і дызайну.



— Я з дзяцінства люблю працаваць з паперай, — гаворыць Наталля Яўгеньеўна. — Таму і работа пераплётчыцы мне падабалася, а дзякуючы сучасным камп’ютарным тэхналогіям нашы вырабы становяцца не толькі зручнымі для карыстання, як, напрыклад, розныя журналы, бланкі ці этыкеткі, але і па-мастацку прыгожымі, калі гэта запрашальныя білеты на ўрачыстыя мерапрыемствы — вяселлі, юбілеі і г.д., віншавальныя паштоўкі па індывідуальным заказе і многае іншае.

Сапраўды, Наталля Яўгеньеўна — чалавек творчы, з добрым мастацкім густам, у чым неаднойчы пераконвалася і рэдакцыя “НН”. Альбомы з матэрыяламі нашых журналістаў, аформленыя па яе дызайне, неаднойчы траплялі ў лік лепшых на творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

— Няма межаў для дасканаласці, — лічыць мая суразмоўца. А гэта значыць, што самыя лепшыя дасягненні ў яе рабоце яшчэ наперадзе.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!