Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

У час правядзення II Еўрапейскіх гульняў Беларусі трэба паказаць свой твар

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

ў час наведвання Студэнцкай вёскі, дзе размесцяцца

ўдзельнікі маючых адбыцца спаборніцтваў.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб гатоўнасці комплексу да II Еўрапейскіх гульняў, затым ён азнаёміўся з парадкам размяшчэння і пражывання ўдзельнікаў спаборніцтваў, арганізацыяй харчавання спартсменаў. Адным з галоўных патрабаванняў Прэзідэнта было максімальнае выкарыстанне айчыннай прадукцыі для арганізацыі харчавання і пражывання дэлегацый гульняў. «Трэба самім карміць людзей. І гэта добрая школа, каб самім навучыцца. Згатуй добра стравы беларускай кухні — і з задавальненнем будуць харчавацца спартсмены і прадстаўнікі дэлегацый. Гэта наша культура. Няхай паспрабуюць, як мы жывём», — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.



На гэты час усе 15 спартыўных пляцовак, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы, гатовы на 99,9 працэнта. «Там, дзе людзі будуць спаборнічаць, — гэта правераныя ўжо аб’екты, выпрабаваныя. Мы ўмеем арганізоўваць. Прыклад таго — чэмпіянат свету па хакеі, многія іншыя топавыя спаборніцтвы, этапы кубка свету і гэтак далей. У мяне няма абсалютна ніякіх сумненняў, што гэтыя 15 спартыўных аб’ектаў, дзе будуць размешчаны спартыўныя пляцоўкі па відах спорту, будуць гатовы», — пад-крэсліў Прэзідэнт.

У Студэнцкай вёсцы пабудаваны і ўводзяцца ў эксплуатацыю ўсе аб’екты, якія было намечана ўзвесці на этапе падрыхтоўкі да Еўрапейскіх гульняў. У прыватнасці, уведзены другі інтэрнат Студэнцкай вёскі. Кіраўнік дзяржавы паці-кавіўся, як у цэлым па краіне вырашаецца пытанне забяспечанасці студэнтаў месцамі ў інтэрнаце і як сітуацыя зменіцца з уводам у строй усіх аб’ектаў Студэнцкай вёскі.

Як растлумачыў міністр адукацыі Ігар Карпенка, гэта дасць магчымасць павялічыць узровень забяспечанасці інтэрнатамі ў Мінску амаль да 94 працэнтаў, а па краіне — да 96,5 працэнта (цяпер — 84,7 працэнта студэнтаў ВНУ забяспечаны месцамі ў інтэрнатах). Акрамя таго, з’явіцца рэзерв месцаў пражывання для нарошчвання экспарту адукацыйных паслуг. Кіраўнік дзяржавы такі падыход адобрыў: «Людзі з іншых краін хочуць тут вучыцца, плацяць вялікія грошы, трэба будаваць пад гэта інтэрнаты».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць эфектыўнага выкарыстання ўсіх аб’ектаў, пабудаваных для II Еўрапейскіх гульняў, пасля іх заканчэння. У прыватнасці, мэру Мінска даручана ўзяць пад кантроль далейшае выкарыстанне абсталявання харчаблокаў. Пасля таго як пабудаваныя аб’екты будуць перададзены на баланс розным арганізацыям, дзяржаўныя органы павінны кантраляваць, каб уласнік падтрымліваў аб’екты ў парадку, праводзіў бягучы рамонт.

Прэзідэнт пацікавіўся таксама добраўпарадкаваннем Мінска да правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Размова ішла аб праблеме даўгабудаў, у прыватнасці — аб пляцоўцы, аддадзенай пад забудову іранскім інвестарам. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыняцця строгіх мер у адносінах да тых інвестараў, якія не выконваюць узятых на сябе абавязацельстваў.

Комплекс «Студэнцкая вёска» складаецца з дзевяці інтэрнатаў умяшчальнасцю больш як 9,8 тыс. месцаў. У час II Еўрапейскіх гульняў ён будзе выкарыстоўвацца ў якасці Вёскі спартсменаў. Тут размесцяцца афіцыйныя спартыўныя дэлегацыі — усяго амаль 6 тыс. чалавек. Ужо вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні падрыхтоўкі Вёскі спартсменаў, уведзены ў эксплуатацыю новыя інтэрнаты, завяршаецца добраўпарадкаванне тэрыторыі і рэканструкцыя фізкультурна-спартыўных аб’ектаў. Да работы ў Вёсцы спартсменаў прыцягнуць амаль 700 валанцёраў. Адкрыццё Вёскі спартсменаў і пачатак засялення дэлегацый намечаны на 15 чэрвеня.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!