Для людзей з інваліднасцю

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Мінску амаль 1900 людзей з інваліднасцю сістэматычна займаюцца спортам і фізкультурай. Яшчэ больш сярод іх спартыўных балельшчыкаў. І, зразумела, многія з іх захочуць наведаць  ІІ Еўрапейскія гульні. Спартыўныя аб’екты спецыяльна падрыхтаваны для таго, каб быць даступнымі для ўсіх катэгорый гледачоў.

Так, у спартыўным комплексе «Мінск-Арэна» спраектаваны спецыяльны подыум для размяшчэння гледачоў, якія маюць інвалід-насць. На веладроме «Мінск-Арэны» для іх адведзены месцы  на трыбуне С (для інвалідаў-калясачнікаў спецыяльна абсталяваныя месцы ў 8-м радзе). У САК «Алімпійскі» для фізічна аслабленых асоб таксама выдзелены спецыяльныя месцы на трыбунах.

Для прагляду спаборніцтваў па баскетболе ў Раlоvа Аrеnа зона для калясачнікаў арганізавана на ўзроўні спаборніцкай пляцоўкі. Безбар’ернае асяроддзе (ліфты, пандусы, спецыяльныя санвузлы) забяспечана і ў «Чыжоўка-Арэне», гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па тэнісе, спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі.

Для прагляду спаборніцтваў па веласіпедным спорце ў раёне Кастрычніцкай плошчы людзі з інваліднасцю змогуць прыпаркаваць свой транспарт на плошчы Свабоды.

Святлана БУСЬКО,

«Звязда».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.