Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Эстафету агню “Полымя міру” прыняў Гомель

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Як мы паведамлялі, з 30  мая па 4 чэрвеня  эстафета агню “Полымя міру” ІІ Еўрагульняў прайшла па Магілёўскай  вобласці. Спачатку яго сустракалі на Буйніцкім полі, затым былі гарады Магілёў і Шклоў, аграгарадок Александрыя, горад Горкі. Далей — Слаўгарадскі і Быхаўскі раёны. Фінальнымі сталі Бабруйск і Бабруйскі раён.

Сёння, 5 чэрвеня, эстафету  прыняла Гомельская вобласць. Яе маршрут такі: Гомель, Жлобінскі раён, Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, Мазыр.



У эстафеце агню ў Беларусі прымуць удзел 450 факеланосцаў — лепшыя спартсмены краіны, вядомыя спецыялісты, аўтарытэтныя дзеячы навукі, культуры. Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» — падчас цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены агонь форуму. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

«НН»

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!