Гамяльчане цікавіліся, як гаспадараць на Нясвіжчыне

Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

Два дні правяла ў нашым раёне дэлегацыя з Гомельскай вобласці на чале з выконваючым абавязкі  старшыні

Гомельскага аблвыканкама Генадзем Салаўём

і старшынёй Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў

Кацярынай Зянкевіч. У яе складзе былі старшыні 

райвыканкамаў і кіруючыя  работнікі аблвыканкама — усяго 30 чалавек. Гаспадары арганізавалі

для гасцей насычаную праграму.

Падчас экскурсіі ў нясвіжскай ратушы

У канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы прайшоў “круглы стол”. Адкрыў размову старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк. Пра справы ў раёне расказалі  намеснікі старшыні  райвыканкама Міхаіл Афанасік і Аляксандр Балцянкоў. Гасцям прадэманстравалі  фільм пра Нясвіжчыну.

Затым яны наведалі Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання, аддзяленні дзённага знаходжання  для інвалідаў і дзённага  знаходжання для грамадзян  пажылога ўзросту раённага  тэрытарыяльнага цэнтра  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, гарадскую ратушу, касцёл Божага Цела і замак Радзівілаў. Вечарам госці змаглі прысутнічаць на мастацкім фэсце “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”, паглядзець балет  С. Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”.

Другі дзень знаходжання  гамяльчан на нясвіжскай зямлі быў прысвечаны сельскагаспадарчай вытворчасці, азнаямленню з навейшымі яе тэхналогіямі. У СВК “Агракамбінат Сноў” яны пабывалі  на МТФ “Друцкаўшчызна” і МТК “Сычы”, на біягазавай устаноўцы, аб’ектах сацкультбыту, у Сноўскім сельвыканкаме, на палях і корманарыхтоўцы. Вельмі зацікавіла іх робатадаенне кароў, уразілі пасевы рапсу, дзе чалавек хаваецца ў поўны рост.

У ААТ “Грыцкевічы” пабывалі на  новай ферме “Супрунавічы” і на палях, наведалі дзіцячую забаўляльную пляцоўку, якую вось-вось здадуць у эксплуатацыю ў аграгарадку Грыцкевічы. У ААТ “Новае жыццё” аб’ектамі агляду сталі ферма “Жанкавічы” і ферма “Наруцавічы” — на апошняй зроблена рэканструкцыя старых будынкаў пад кароўнікі з даільнай залай і ўзводзіцца  клюшачнік.

Выязны семінар для кіраўнікоў з Гомельскай вобласці аказаўся  вельмі цікавым і павучальным. Аб гэтым яны і гаварылі падчас  падвядзення яго вынікаў, удзячныя за цёплы прыём і ўвагу, за змястоўныя экскурсіі.

Суправаджалі гасцей па раёне першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Віктар Худніцкі, старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Ксяневіч.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.