Каманда ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” – пераможца спаборніцтва сярод санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны арганізацый Нясвіжскага раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 14
  •  
  •  
  •  
  •  

Прайшло спаборніцтва сярод санітарных

фарміраванняў

грамадзянскай

абароны арганізацый Нясвіжскага раёна,

удзел у якіх прынялі

13 каманд.

На гэты раз месцам

для правядзення

была абрана

пляцоўка

ў Марысіным парку.

Прывітаў каманды і пажадаў поспехаў іх удзельнікам намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Мінскага абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўнік унутранай службы Дзмітрый Ажэўскі, начальнік Нясвіж-скага РАНС падпалкоўнік унутранай службы Віталій Бокун, старшы інжынер групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны  Нясвіжскага РАНС лейтэнант унутранай службы Дзмітрый Кукула. З планам спаборніцтва пазнаёміла намеснік галоўнага ўрача па медабслугоўванні Галіна Сікірыцкая, пажадаўшы камандам поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт.

У тэарэтычным конкурсе ўдзельнічае каманда- пераможца ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”

Сандружына ААТ “17 Верасня” падчас абмеркавання пытання на адным з этапаў спаборніцтва

Ацэнка ведаў і практычных уменняў і навыкаў па аказанні першай да-ўрачэбнай дапамогі праводзілася на пяці этапах. Судзейская калегія, у якую ўвайшлі медыцынскія работнікі райбальніцы, ацаніла работу сандружын у камбінаваным, хімічным і інфекцыйным ачагах паражэння. Таксама падчас спаборніцтва прадстаўнікі каманд прадэманстравалі добрае веданне тэорыі, зладжанасць практычных дзеянняў у экстрэмальных і надзвычайных сітуацыях, уменне карыстацца неабходным медыцынскім інвентаром.

Каманда ААТ “Гарадзея”
была лепшай на этапе
“Работа санітарнай дружыны
ў ачагу хімічнага паражэння”.
Узнагароду яе камандзіру Алене Сабіч уручыў галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнага
забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі
надзвычайных сітуацый
і грамадзянскай абароны
Мінскага абласнога ўпраўлення
МНС падпалкоўнік унутранай
службы Дзмітрый Ажэўскі

Камандзір санітарнай дружыны ААТ “Лань-Нясвіж”
Галіна Салавей з начальнікам Нясвіжскага РАНС падпалкоўнікам унутранай службы
Віталіем Бокунам

Паспяхова прайшоўшы ўсе этапы, перамагла каманда ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, якая прадставіць наш раён у вобласці. Другое месца прысуджана сандружыне ААТ “17 Верасня”, трэцюю прыступку заняло ААТ “Лань-Нясвіж”. Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны Дыпломамі і грашовымі прэміямі Нясвіжскага райвыканкама.

Лепшы вынік на этапе “Работа сані-тарнай дружыны ў ачагу хімічнага паражэння” паказала каманда ААТ “Гарадзея”, на этапе “Работа санітарнай дружыны ў ачагу інфекцыйнага захворвання” — каманда ААТ “Лань-Нясвіж”, а яе камандзір Галіна Салавей перамагла ў намінацыі “Лепшы камандзір сандружыны”.

Шмат прыемных хвілін і добрых уражанняў прынёс конкурс мастацкай самадзейнасці.
На фота: выступае каманда
СВК “Агракамбінат Сноў”

Асобна праводзіўся конкурс мастацкай самадзейнасці, які стаў сапраўдным упрыгожаннем мера-прыемства. Тут месцы размясціліся наступным чынам: 1-е — СВК “Агракамбінат Сноў”, 2-е — ААТ “Гарадзея”, 3-е — ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 14
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.