Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.5 |
Погода 13 °C

На VII абласным фестывалі

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 14.06.2019

Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў быў прысвечаны сёлета Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2019”. У яго рамках прайшоў VII абласны фестываль сямейнай творчасці “У добрым родзе ўсе ў згодзе”. На яго з Нясвіжчыны былі запрошаны тры сям’і. Несвіжане Тамара і Уладзімір Прыгун пакарылі сэрцы слухачоў сваімі песнямі. Народны майстар  Беларусі, жыхарка вёскі Слаўкава Алена Хоміч з нявесткай Ірынай  дэманстравалі на выставе прадметы, вырабленыя іх залатымі  рукамі: тэкстыльныя лялькі, рэчы, сплеценыя з саломкі, тканыя паясы, лапікавае  шыццё, вырабы з фаамірану. Выклікалі таксама захапленне вышытыя бісерам іконы, кветкі і ўпрыгажэнні з фаамірану, вырабы з бісеру Святланы Мартос, яе мужа Станіслава і ўнучкі Марыі з пасёлка Новагарадзейскі. Удзельнікі фестывалю вярнуліся дамоў з дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.



Цяпер творчыя людзі нашага раёна рыхтуюцца да новай  паездкі. На гэты раз — у Мінск, каб 23 чэрвеня аздобіць сваім талентам і творчасцю адзін з дзён ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!