«Падары немаўляці вышыванку»

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Напярэдадні Дня Незалежнасці першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Крысціна Літвінава наведала маладых матуль у акушэрскім аддзяленні Нясвіжскай ЦРБ.

У рамках акцыі саюза моладзі «Падары немаўляці вышыванку» яна павіншавала іх з найлепшай падзеяй у жыцці, надыходзячым святам і падарыла футболкі з беларускім арнаментам для немаўлят.

«Вышыванка» — гэта не толькі патрыятычна, але і модна, стыльна сярод людзей усіх узростаўадмеціла Крысціна Дзмітрыеўна. — Яна з’яўляецца сапраўднай візітнай карткай беларусаў. Вышыты нацыянальны арнамент — гэта не проста ўпрыгожванне, гэта своеасаблівы шыфр, які праз стагоддзі перададзены нам продкамі. Кожны ўзор у арнаменце — гэта сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і закліканы ахоўваць нас.  Выкарыстоўваючы «вышыванкі» ў паўсядзённым жыцці, мы выказваем сваю нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культурную адукаванасць і духоўнае свядомасць, падкрэсліваем адзінства і згуртаванасць беларускага народа.

Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Крысціна Літвінава з маладымі матулямі Нясвіжскага раёна, дзеці якіх нарадзіліся напярэдадні Дня Незалежнасці

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.