Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Шэдэўры сусветнай оперы, харэаграфіі і класічнай музыкі — ў Нясвіжы

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У канцы мінулага тыдня ў Нясвіжы ў 10 раз прайшоў трохдзённы мастацкі фэст — фестываль “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў-2019”. На ім былі прадстаўлены шэдэўры сусветнай оперы, харэаграфіі і класічнай музыкі ў дэкарацыях старадаўняга замка.

Адкрыў юбілейныя “вечары” канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Сало “Партрэты. Клаўдзія Шульжэнка”. У касцёле Божага Цела адбыўся традыцыйны канцэрт ад творчага калектыву “Беларуская капэла”. Мастацкі кіраўнік капэлы Віктар Скарабагатаў з нагоды святкавання 200-годдзя Станіслава Манюшкі падрыхтаваў канцэрт “З Ойчам Адвечным”, складзены з арганных і вакальна-камерных твораў кампазітара. Вечарам гэтага дня ўнутраны двор Нясвіжскага замка ператварыўся ў італьянскую Вярону. Тут прайшоў балет Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета” ў пастаноўцы народнага артыста СССР і Беларусі, мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра Беларусі Валянціна Елізар’ева. Дырыжыраваў Андрэй Галанаў.



У суботу, 15 чэрвеня ў тэатральнай зале замка Радзвілаў у выканні вядучых салістаў оперы ізноў гучалі творы Станіслава Манюшкі. Вечарам ва ўнутраным двары замка прайшла славутая опера Пучыні “Тоска” ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Міхаіла Панджавідзэ. Яна перанесла гледачоў ў Рым, у чэрвень 1800 года. Дырыжыраваў Алег Лясун.

У нядзелю 16 чэрвеня у тэтральнай зале замка струнны квінтэт “Серэнада” запрасіў гледачоў на цудоўны канцэрт “З песняй па жыцці”. У ім прагучалі вакальныя і інструментальныя хіты савецкага кінематографа. Завяршыўся традыцыйны фестываль класічнага тэатральнага мастацтва ў Нясвіжы гала-канцэртам зорак оперы і балета. Увазе гледачоў былі прадстаўлены вядомыя оперныя арыі і дуэты, яркія ўзоры балетных шэдэўраў, шлягеры сустветнай музычнай спадчыны. Дырыжыравалі Алег Лясун і Іван Касцяхін. Арганізатарамі фестывалю “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў-2019” выступілі Вялікі тэатр Беларусі, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі аблвыканкам і Нясвіжскі райвыканкам.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!