У дзіцячым садку №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” адкрыўся міні-музей ткацтва “Сінявокі ляночак”

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 33
  •  
  •  
  •  
  •  

Ён з’яўляецца своеасаблівым

музеем гісторыі ткацтва

і распавядае аб жыцці

беларускага народа

праз гісторыю ручніка.

Педагогі і бацькі сабралі вельмі добры экспазіцыйны фонд, які налічвае больш за 70 экспанатаў. Асаблівы гонар выставы — ткацкі стан з вёскі Малая Быхаўшчына пачатку XX ст., які дапамагла знайсці Наталля Васільеўна Плакса, кіраўнік таварыства беларускай мовы Нясвіжскага раёна.

Каля пляцоўкі дзеці і педагогі пасеялі лён.

Тут рабяты назіраюць, як ён вырошч-ваецца, як цвіце, убіраецца, сушыцца. Паэтапна прадстаўлена выстава апрацоўкі ільну, ёсць экс-пазіцыя “Цуды з куфэрачка” — ручнікі, посцілкі, вырабленыя бабулямі, прабабулямі. Тут цікава пабываць не толькі дзеткам, але і дарослым прыемна дакрануцца да прадметаў даўніны.

На адкрыццё міні-музея завіталі шаноўныя госці: Н.В. Плакса, якая падаравала дзіцячую прасніцу, якую зрабіў яе тата і на якой калісьці прала яе шасцігадовая сястрычка; В.І. Мазалеўскі, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, які распавёў дзецям пра першыя ткацкія мануфактуры Радзівілаў і прадэманстраваў вядомы слуцкі пояс.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 33
  •  
  •  
  •  
  •  

У дзіцячым садку №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” адкрыўся міні-музей ткацтва “Сінявокі ляночак”: 1 комментарий

  • 28.06.2019 в 14:34
    Permalink

    Вядома, што Якуб Колас, калі жыў ужо пасля вайны ў Мінску (у двухпавярховым асабняку, дзе цяпер яго музей) штогод сеяў градку жыта, каб і ў сталіцы быць далучаным да зямлі, жыць традыцыйнымі адчуваннямі беларускага чалавека.
    Выдатнае перайманне зрабілі ў садку “Караблік дзяцінства”. І не толькі для адчуванняў, а дзеля ведаў, дзеля сапраўднага выхавання на традыцыях нашага народа. Справа вартая ўвагі і , зноў жа, п е р а й м а н н я ў іншых выхаваўчых установах.
    Асаблівая падзяка Вользе Іванаўне Пуляк.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.