У парку гарадскім іграў духавы аркестр… Сезон музыкі і песні адкрылі ў Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 25
  •  
  •  
  •  
  •  

У гарадскім парку адбылося адкрыццё дзён сельскай культуры. Пачынаючы з гэтага дня, артысты Нясвіжскага раёна кожны тыдзень, у нядзелю, на працягу лета будуць радаваць сваёй творчасцю несвіжан і гасцей горада.

Сезон музыкі і песні адкрылі духавы аркестр раённага цэнтра культуры, народны ансамбль песні “Млечны шлях”, вакальны калектыў “Славянскі стыль” РЦК, салістка Ларыса Пархановіч, вядучая Юлія Гарбачова.

На працягу дзвюх гадзін артысты радавалі гледачоў прыемнымі мелодыямі і прыгожымі песнямі, чароўныя ноты якіх краналі струны кожнай душы.

У любові да Радзімы прызнаецца Алег Чэкман

Гэты праект яшчэ зусім малады, але паспеў набыць сваіх прыхільнікаў. Яны з вялікім задавальненнем і захапленнем дзяліліся пасля канцэрта сваімі ўражаннямі: “Брава! Малайцы!”; “Заўсёды рады бачыць гэта свята, якое стала ў Нясвіжы традыцыйным. Цудоўна можна бавіць час”.

І сапраўды, што можа быць лепш, чым адпачынак для душы на свежым паветры ў атмасферы прыемнай музыкі, пазітыўных эмоцый і добрага настрою.

Удзельніца выставы Таццяна Бутрымовіч з упрыгожаннямі для валасоў

Падчас канцэрта  працавала  выстава вырабаў майстроў народнай творчасці “Майстэрства рук і сэрца стук” з удзелам членаў клуба майстроў РЦК “Дыяменты Нясвіжскага краю” і цэнтра народнай творчасці.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 25
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.