“Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння ў Нясвіжы  праходзіць маштабны мастацкі фэст “Вечары  Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”.

Яго адкрые канцэрт “Партрэты. Клаўдзія Шульжэнка”, які пачнецца ў Тэатральнай зале замка Радзівілаў у 13.00. Затым у 16.00 у касцёле Божага Цела ў канцэртнай праграме “З Ойчам адвечным” для ўсіх жадаючых будзе гучаць музыка Станіслава Манюшкі. Вечарам гэтага дня, у 20.30, ва ўнутраным двары замка Радзівілаў увазе гледачоў артысты прадставяць вядомы балет Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”.

Дзве музычныя імпрэзы будуць чакаць аматараў класічнай музыкі ў суботу, 15 чэрвеня: канцэрт “Манюшка на Радзіме”, прысвечаны песням гэтага кампазітара, які пройдзе ў Тэатральнай зале замка ў 14.00, і славутая опера Джакама Пучыні “Тоска” — ва ўнутраным двары замка вечарам гэтага дня, у 20.00.

16 чэрвеня пляцоўкай для музычнага фэсту ізноў стане Тэатральная зала замка, дзе ў 14.00 пройдзе канцэрт у выкананні вядучых салістаў оперы і струннага квінтэта “Серэнада” пад назвай “З песняй па жыцці”. Прагучаць папулярныя песні з кінафільмаў.

Завершацца  “Вечары” гала-канцэртам зорак Вялікага тэатра Беларусі ў 18.00.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.