Вядзецца другі ўкос траў у ААТ “Грыцкевічы”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Другі ўкос траў у ААТ “Грыцкевічы” вядуць механізатары Сяргей Цыуля і Анатоль Каваленя. З граблямі даводзяць зялёную масу да патрэбнай кандыцыі Аляксей Капуста і Аркадзь Плотка. На падборы і здрабненні правяленай масы на сянаж заняты вопытны механізатар Сяргей Леўшык і яго малады калега Андрэй Клім, якому сёлета ўпершыню даручылі гэту работу.

Закладваюць сянаж у траншэю ля фермы “Мацылёўшчына”.

Па стане на 25 чэрвеня другі ўкос шматгадовых траў праведзены ў гаспадарцы на плошчы 288 гектараў, убрана 211 га — са 139 га звезлі добрае сена, з 72-х  — здробненую масу на сянаж.

Дарэчы, Сяргей Леўшык на КВК-800 уваходзіў у склад механізаванага звяна нашага раёна, якое дапамагала ўбіраць травы першага ўкосу на Валожыншчыне.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.