Абласное свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”: трохметровыя фігуры з дрэва ўпрыгожылі набярэжную Бернардзінскай сажалкі Нясвіжа

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёлета Нясвіжскаму раёну выпаў гонар прымаць абласное свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”. Як напамін таму будуць служыць дванаццаць работ, што ў якасці падарунка ўмельцы пакінулі нашаму гораду. Трохметровыя фігуры з дрэва ўпрыгожылі набярэжную Бернардзінскай сажалкі Нясвіжа.

На працягу сямі дзён 12 майстроў з Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей, а таксама сталіцы чаравалі над таўшчэзнымі дубовымі камлямі, аддаючы ім часцінку сваіх сэрцаў, удыхаючы ў іх трапяткое жыццё. Сваім манументальным скульп-турам мастакі па дрэве старалі-ся надаць глыбінны сэнс і эстэтычную акрэсленасць, выкарыстоўвалі розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі драўніны. І як вынік — кожны манументальны шэдэўр валодае ўнікальнай энергіяй, непаўторнай манерай выканання і арыгінальнасцю, але ўсе выразаныя героі і сюжэты аб’яднаны тэмай “Легенды і міфы Нясвіжскага краю”. Таму сустрэць тут можна вобразы, звязаныя з найбагацейшай гісторыяй горада: Мікалая Ра-дзівіла Сіротку, Чорную панну Нясвіжа — прыгажуню Барбару Радзівіл, анёла, мядзведзя і самога Карла Станіслава Радзівіла, якога яшчэ называлі Пане Каханку, і іншых. Скульптуры насычаны сонечнай цеплынёй высакароднага дуба і вельмі шматаблічныя.

Народны майстар, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, прафесійны гомельскі скульптар Валерый Казлоўскі звычайную дубовую калоду ператварыў у скульптуру Мікалая Радзівіла Сіроткі.
— Калі рыхтаваўся да пленэру, мяне натхніла асоба гэтага неардынарнага князя. Будучы чалавекам адукаваным, падарожнікам, ён аб’ехаў шмат краін і прывёз у беларускі горад усё найлепшае, што пазнаў у свеце. Пры ім Нясвіж ператварыўся ў квітнеючы еўрапейскі горад, а многія геніяльныя пабудовы захаваліся да нашых дзён. Сіротка ўжо тады глядзеў на стагоддзі наперад, дзякуючы яго намаганням Нясвіж і сёння з’яўляецца культурным цэнтрам прыцягнення, яго наведваюць людзі з усіх краін свету, — расказаў майстар падчас гутаркі з карэспандэнтам “НН”.
— Але да пленэру я падрыхтаваў некалькі праектаў, кожны з якіх, на мой погляд, варты выканання.
Спадзяюся, што ў Нясвіжы яшчэ будуць праходзіць мерапрыемствы такога кшталту і я змагу ўвасобіць у жыццё ўсе свае ідэі

На ўрачыстае закрыццё пленэру прыйшлі шматлікія госці і гледачы. Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў выказаў шчырую ўдзячнасць мастакам за падарунак гораду, а старшыня журы, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці” Яўген Сахута назваў разьбяроў цуда-майстрамі, якія добра ведаюць сваю справу, гісторыю і культуру краіны. Пры гэтым заўважыў, што іх творы ўжо ўпрыгожылі шмат куткоў Міншчыны. Гэта багатыя на талент людзі, якія, акрамя асноўнай работы, знаходзяць час, цеплыню душы, азарт для творчасці, ствараюць сваімі рукамі сапраўдныя драўляныя шэдэўры. Таму ўсіх майстроў адзначылі дыпломамі і грашовымі прэміямі ў асабістых намінацыях. Сярод іх — адораныя ўмельцы па апрацоўцы дрэва Іван Васілевіч, Алег Шапель, Мікалай Задрэйка, Віктар Давыдаў, Анатоль Сярчэня, Леанід Сянько, Святаслаў Няхайчык і іншыя майстры.

Сапраўдны музей драўляных скульптур пад адкрытым небам быў створаны падчас творчага пленэру ў Нясвіжы.
12 цікавых работ ад найлепшых майстроў краіны ўпрыгожылі
набярэжную сажалкі
Бернардзінскай

Мастакі высока ацанілі намаганні арганізатараў, якія за-прасілі іх сюды, апякалі і прадаставілі выдатны матэрыял, а пасля адразу ж устанавілі скульптуры на вызначанае месца. Адчуваецца, што на Нясвіж-чыне шануюць  багатую народную спадчыну і паважаюць таленавітых людзей.

Эстафета  правядзення свята-конкурсу “Сонечная  цеплыня дрэва” была перададзена Дзяржынскаму раёну.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.