Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

У рамках дзён сельскай культуры адбудуцца канцэрты

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У нядзелю, 28 ліпеня, у 15.00, у гарадскім парку ў рамках дзён сельскай культуры адбудзецца канцэрт калектываў аматарскай творчасці Гарадзейскага ПДК і Астроўскага СДК “У песні — душа народа”.

У гэты ж дзень, у 16.00, каля кафэ “У Каханкі” аматараў жывой музыкі чакае музычны вечар духавога аркестра Нясвіжскага РЦК “ З рытмам у сэрцы — з  мелодыяй у душы”. Дырыжор — Васіль Прадун, кіраўнік — Кірыл Марыніч.



У 18.00, у вёсцы Саска Ліпка на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра пройдзе выезд аўтаклуба з канцэртнай праграмай ансамбля песні “Элегія” пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун “Нашы песні для вас”. Цікава будзе не толькі дарослым, але і дзецям — яны змогуць пазабаўляцца на атракцыёнах, батутах, пачаставацца салодкай ватай і іншае.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!