Прыём грамадзян у аграгарадку Аношкі

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую суботу ў аг. Аношкі прайшоў выязны прыём грамадзян. На пытанні жыхароў адказвалі намеснікі старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў і Міхаіл Афанасік, старшыня сельвыканкама Алег Яраш, кіраўнікі і спецыялісты аддзелаў і структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадстаўнікі сілавых структур раёна.

Сельскіх жыхароў цікавіла многае. Былі разгледжаны пытанні водазабеспячэння, добраўпарадкавання, бяспекі руху, асфальтавання дарог, вызначэння пенсійнага ўзросту, выкарыстання мацярынскага капітала і іншыя. Сярод звярнуўшыхся грамадзян —  Канстанцін Гесь, Міхаіл Нагорны, Віктар Буйко, Віктар Высоцкі,святар царквы Святой праведнай Ганны Васіль Краеў і іншыя.  У час сустрэчы ўвага прысутных была засяроджана на бяспецы грамадзян. Старшы інжынер ІНіП Нясвіжскага РАНС Фёдар Яцэвіч у сваім выступленні спыніўся на рабоце назіральных камісій, а таксама ў чарговы раз заклікаў дарослых сачыць за бяспекай дзяцей.

Грамадзяне атрымалі падробныя адказы, некатарыя пытанні кіраўніцтва паставіла на свой асабісты  кантроль. Падобныя сустрэчы з жыхарамі раёна з’яўляюцца вельмі важнымі, бо дазваляюць прадстаўнікам адміністрацыі чуць праблемы з першых вуснаў. З іншага боку, – гэта магчымасць для грамадзян задаць пытанне прадстаўнікам улады і адразу атрымаць на яго адказ.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.