Выбары-2019. Па законе і ў рамках Канстытуцыі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі згодна з законам і ў рамках Канстытуцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у аўторак у час рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.

“Першае пытанне, якое ў грамадстве пастаянна абмяркоўваецца (і Лідзію Міхайлаўну ўцягваюць у абмеркаванне гэтых пытанняў), — тэрміны правядзення нашых парламенцкіх выбараў. Мы ўжо дакладна вызначыліся, што ў бягучым годзе праводзім парламенцкія выбары, а ў наступным годзе — прэзідэнцкія, ня-гледзячы на прагнозы некаторых “знатакоў” аб тым, што Лукашэнка ў гэтым годзе, паколькі ціха і спакойна, хуценька правядзе прэзідэнцкія выбары, каб зноў схапіць крэсла і сесці ў яго надоўга. Гэта поўнасцю памылковы погляд. Як я і абяцаў, усё будзе згодна з законам і ў рамках Канстытуцыі”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт таксама закрануў пытанне ўтварэння выбарчых акруг. Палата прадстаўнікоў складаецца са 110 дэпутатаў, значыць, у краіне павінна быць створана столькі ж акруг.

У час сустрэчы было абмеркавана фінансаванне выбарчай кампаніі. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што гэта няхай і не галоўнае, але немалаважнае пытанне. “Я заўсёды вам гаварыў аб тым, што лішніх грошай няма і нам нельга траціць лішнія грошы, паколькі мы выклікаем непрыманне ў людзей. У нас людзі, дзякуй богу, свядомыя, мы іх ні ў чым папракнуць не можам, — адзначыў Прэзідэнт. — Але тым не менш там будуць задзейнічаны лепшыя спецыялісты: настаўнікі, урачы — гэта наша інтэлігенцыя. Яны будуць прыцягнуты да работы, зарплату ім, вядома, у гэтыя месяцы плаціць трэба. І не шкада гэтым людзям. Таму, не разбазарваючы сродкі, мы павінны вызначыцца з вамі па фінансаванні выбараў. У бюджэце такія грошы прысутнічаюць”.

Лідзія Ярмошына нагадала, што тэрмін на падрыхтоўку і правядзенне выбараў — тры месяцы.

“Калі мы гаворым пра выбары ў лістападзе, то ўжо ў пачатку жніўня павінны з’явіцца два ўказы Прэзідэнта аб назначэнні выбараў, бо выбіраюцца дзве палаты”, — адзначыла яна.

Як паведаміла журналістам старшыня камісіі, ЦВК прапанавала правесці выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў нядзелю, 17 лістапада, а выбары членаў Савета Рэспублікі — у святочны дзень, 7 лістапада.

БелТА.  

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.