Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

«Жніво — 2019». Спецыяльны рэпартаж пра нашых землякоў (частка трэцяя)

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

ЗБЕРАГЛІ КОЖНАЕ ЗЯРНЯТКА, ДАСТАЎЛЕНАЕ З ПОЛЯ

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш і старшыня прафкама  ААТ «Новае жыццё»  Іна Сцяпура ўшаноўваюць перадавікоў жніва-2019 Анатоля Казляка,                                                        Міхаіла Мазана і  Віктара Наумовіча



Зернесушыльная гаспадарка падчас уборачнай кампаніі — участак не менш адказны, чым поле. Ад дакладнай арганізацыі яе працы залежыць якасць збожжа, якое здавалі па дзяржзаказе і дастаўлялі ў сховішчы. Падчас жніва зернесушыльны
комплекс працаваў кругласутачна: ачыстка і сушка збожжане спыняліся ні на хвіліну.
Сёлета ў ААТ “Новае жыццё”, нягле-дзячы на капрызы надвор’я, ураджай збожжавых вырашчаны выдатны — з кожнага гектара камбайнеры намалочвалі ў сярэднім па 81,6 цэнтнера збожжа. З палёў “золата” паступала на зернесушыльны комплекс ЗСК-40Ш у аграгарадку Аношкі, дзе і дапрацоўвалася на сушылках. На даным участку працавалі дзве змены. Звяно ў складзе Анатоля Казляка, Віктара Наумовіча і Міхаіла Мазана дапрацавала 11828 тон збожжа.
— Сам па сабе такі вынік не атрымліваецца. Важны ўклад кожнага: нашы механізатары і вадзіцелі якасна ўбралі ўраджай і аператыўна даставілі збожжа на комплекс, кіраўніцтва і спецыя-лісты добра арганізавалі працу, — гаворыць Анатоль Валер’евіч. — Комплекс працуе ў аўтаматызаваным рэжыме. Тым не менш, чалавечы фактар застаецца самым галоўным, паколькі праграму задае спецыяліст. Важна, каб у насенным матэрыяле захаваліся ўсе жыццяздольныя ўласцівасці для прарастання. Майстэрства неабходна і пры дапрацоўцы харчовага збожжа, якое трэба давесці да кандыцыі і не перасушыць. З палёў яно паступала вільготнасцю да 18 %, а бывала, ішло і зусім сухім, вільгацямер паказваў 14 %. Адпаведна, з такім зернем мы хутка спраўляліся, за лічаныя гадзіны чысцілі яго і прасушвалі. Я працаваў з Віктарам Наумовічам, Міхаіл Мазан — памочнік аператара. За суткі ў нас атрымоўвалася дапрацоўваць да 700 тон збожжа ў залежнасці ад вільготнасці і віду культуры.
Старанне, прафесіяналізм, згуртаванасць і ўзаемадапамога — вось тыя складнікі, якія, па словах саміх перадавікоў, і дазволілі дасягнуць такіх паказчыкаў. У звяна Анатоля Казляка лепшы вынік сярод аператараў зернесушыльных комплексаў не толькі ў нашым раёне, але і ў сталічнай вобласці.
— Вядома, праца ў нас нялёгкая, — адзначаюць мужчыны, — дзяжурылі па сутках, але нам падабаецца. Тут па-асабліваму пахне хлебам, ды і душа радуецца. Аддаём усе сілы, каб збожжа на захоўванне ішло якасным, дапрацаваным з захаваннем тэхналогіі.
Слухаючы працаўнікоў з “Новага жыцця”, я разумела, што брыгада аператараў зернесушыльнага комплексу тут падабралася дружная і адказная, якой пад сілу зберагчы кожнае зярнятка, дастаўленае з поля.
Аксана ГРОХ.

З ПАВАГАЙ ДА ПРАЦЫ

Каля 10 гадоў працуе ў ААТ “Гарадзея” вадзіцель Мікалай Долмат. Гэты ветлівы і працавіты чалавек заўсёды стараецца выканаць сваю работу як мага лепш. І ў гэтым годзе Мікалай Васільевіч стаў другім на жніве ў сваёй гаспадарцы, перавёзшы на «МАЗ-555102» 1808,6 тоны збожжа.
Але і ў іншы час для вопытнага вадзіцеля хапае самай рознай працы: і арганіку перавозіць, і кармы на ферму, і на будаўніцтве працуе — Мікалай Васільевіч кожны дзень з ўсёй адданасцю дапамагае роднай гаспадарцы.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

НА КАРЫСЦЬ РОДНАЙ ЗЯМЛІ

Вадзіцель Вікенцій Гурын — адзін з самых вопытных работнікаў ААТ «Гарадзея». У наступным годзе споўніцца 40 гадоў, як ён працуе ў гаспадарцы. На яго рахунку — 1946,5 тоны перавезенага збожжа і званне лідара сярод вадзіцеляў у сваім сельгаспрадпрыемстве. На пытанне аб сакрэце паспяховай працы ён адказаў так:
— Сакрэт у мяне просты — даглядаць машыну так, каб падчас работы не спатрэбіліся запчасткі. Тады і справа будзе спорыцца, і настрой будзе добры.
У мінулым годзе Вікенцій Яўгенавіч атрымаў новы “МАЗ” і, мяркуючы па ўсім, і ў будучым не збіраецца здаваць пазіцый, выкарыстоўваючы на карысць роднай гаспадаркі ўсе свае веды і вопыт.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!