Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Жніво-2019. Хлебаробы Нясвіжчыны накіравалі частку камбайнаў і аўтамашын на дапамогу Чэрвеньскаму раёну

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.08.2019

Выйшаўшы на фінішную прамую жніва-2019, убраўшы звыш 90 % збожжавых і зернебабовых, хлебаробы Нясвіжчыны накіравалі частку камбайнаў і аўтамашын на дапамогу Чэрвеньскаму раёну. Учора раніцай калона нашай тэхнікі з дзевяці камбайнаў і трох аўтамашын рушыла ў дарогу.

На месцы яе збору — на мяжы раёна — цёплыя словы ў добры шлях, пажаданні высокапрадукцыйнай працы ўдзельнікам жніва выказаў першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Худніцкі. Інструктаж па тэхніцы бяспекі правёў старшы інспектар ДПС аддзялення ДАІ Нясвіжскага РАУС маёр міліцыі Іван Жыбурт.



У добры шлях!

Словы ў добры шлях камбайнерам і вадзіцелям гаворыць першы намеснік старшыні райвыканкама Віктар Худніцкі

Інструктаж праводзіць старшы інспектар ДПС аддзялення ДАІ Нясвіжскага РАУС маёр міліцыі Іван Жыбурт

На дапамогу калегам у Чэрвеньскі раён паехалі камбайнеры ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 Верасня”, “Грыцкевічы”, “Новае жыццё”, “Юшавічы”, “Гарадзея”, ЗАТ “1 Мая”, “Агракамбінат Нясвіжскі”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”; вадзіцелі ААТ “17 Верасня”, “Грыцкевічы”, “Новае жыццё”. Іх праца спатрэбілася ў ААТ “10 З’езд Саветаў”.

Згодна з распараджэннем старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, сёлета ў Барысаўскі, Чэрвеньскі, Смалявіцкі, Валожынскі і Крупскі раёны камандзіраваны памочнікі з Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Слуцкага, Клецкага, Бярэзінскага і Старадарожскага раёнаў.

Клопат пра хлебны каравай — справа агульная.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Дзмітрыя ЯШЧАНКІ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!