Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Гранд кірмаш у Палацы Радзівілаў

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

14-15 верасня

ГРАНД КІРМАШ у Палацы Радзівілаў

Гранд кірмаш адбудзецца ў цэнтральным двары Палацавага ансамблю ў Нясвіжы. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і MuzzicDom запрашаюць усіх на свята кірмашовае, якое перанясе ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. З усіх бакоў люд сцякаецца купіць-прадаць-пагуляць-паглядзець. Шум-гам ад гулу, музыкі, забаваў і танцаў. Вось так і будзе 14 і 15 верасня ў палацы Радзівілаў!



На ГРАНД-КІРМАШЫ вас чакаюць:

— Сустрэча з гаспадаром Палаца Князем Альбрехтам Радзівілам і яго дачкой Эльжбетай.

— Майстры з усёй Беларусі прадставяць кераміка, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, драўляныя, тканыя вырабы і нават металічныя — ліццё і кованка, мыла і шмат-шмат усяго для побыту і дабрабыту.

— Фермеры і гастраэнтузіясты са свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, агароднінай, незвычайнымі марынадамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей.

— Рэтра-этна-эксклюзівы ад пана Мар’яна Янушкевіча і легальная кантрабанда напояў ад мясцовых і амерыканскіх бутлегераў.

— Майстар-классы, аўкцыёны, гульні і забавы.

— Вучоныя сабакі і атмасферныя рэтра-фотазоны.

— Квэст кантрабандыстаў.

— Музычная праграма ад шэфа ГРАНД-КІРМАША Віктара Шалкевіча і яго клезмер-джаз-бэнда.

Вітаюцца элементы дрэс-кода ў стылі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя!

14-15 верасня / 11:00 — 18:00 / Палацавы ансамбль у Нясвіжы

Тэлефоны музея: 8(029)5518051, 8(029)1903149

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!