Святло прыйшло з усходу: 17 верасня — 80 гадоў уз’яднання Заходняй і Ўсходняй Беларусі

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

“… Я буду смела ісці на смерць, таму што я нікому ніякай крыўды не зрабіў, не забіў нікога, і не аграбіў, і не замучыў. Хацеў толькі сабе жыцця. Вось за што я трапіў на вісельню…”. Гэта радкі з перадсмяротнага пісьма жыхара Гарадзеі Івана Саракавіка, якое ён адрасаваў бацькам з турмы.

Іван Саракавік і яго землякі-падпольшчыкі Іван Борыс, Анатоль Гаціцкі, Мікалай Казей, Аляксандр Скачко, Мікалай Тараповіч і Нікіфар Цвірко 28 лістапада 1931 года былі павешаны каля баранавіцкай турмы польскімі ўладамі. Памятаю: калі я ўпершыню ў 90-х гадах пазнаёмілася з пісьмом Івана Дзмітрыевіча Саракавіка, якое даў пачытаць гарадзейскі краязнаўца Барыс Канстанцінавіч Скачко, аж мароз па скуры пайшоў, як кажуць.

За што загінулі гэтыя людзі? За тое, што яны хацелі бачыць родную Беларусь свабоднай ад прыгнёту белапалякаў, хацелі жыць шчасліва, размаўляць на беларускай мове… Усяго гэтага наш народ быў пазбаўлены ў выніку савецка-польскай вайны 1919-1920 гадоў і несправядлівага Рыжскага мірнага дагавору 1921 г., калі частка зямель Беларусі адышла да Польшчы.

Фото news.21.by

Падпольшчыкі вялі пэўную работу па фарміраванні маральна-палітычнай атмасферы сярод насельніцтва. Іх уклад у нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі ў перыяд да 1939 года неацэнны. І гэтыя імёны памятаюць удзячныя нашчадкі.

Цяжкі шлях бескампраміснай барацьбы з акупантамі прайшлі многія нашы землякі: Уладзімір Пятровіч Гуль, Павел Фёдаравіч Казак, Лука Лукіч Капытка, Рафаіл Іванавіч Сяржант, Іван Ігнатавіч Ціхан, Аляксей Андрэевіч Усніч, Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн, Дзям’ян Іванавіч Лукашэвіч, Канстанцін Піліпавіч Кудзін, Андрэй Давыдавіч Нячай, Пётр Аляксандравіч Паліоніс, Мікалай Мікалаевіч Гаціцкі, Уладзімір Мацвеевіч Скачко, Уладзімір Паўлавіч Калоша, Іван Антонавіч Бейня, Вячаслаў Вячаслававіч Арэнь, Павел Іванавіч Шут, Іван Іванавіч Шут, а таксама Андрэй і Сяргей Курылы, Сяргей і Фёдар Якавец, Сяргей Турго, Макар Пляскач, В.Г. Страцкевіч (паводле кнігі “Памяць. Нясвіжскі раён”). На іх долю выпалі здзекі і катаванні ў Баранавіцкай і Навагрудскай турмах, у канцлагеры Картуз-Бярозы.

На чале нацыянальна-вызваленчага і асветніцкага руху ў Заходняй Беларусі стаяла Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. На Нясвіжчыне налічвалася 230 яе членаў. Перадавыя слаі насельніцтва вялі барацьбу за беларускасць, за нацыянальную годнасць і дабрабыт народа (павышэнне заробкаў, устанаўленне 8-гадзіннага рабочага дня). Малазямельныя сяляне жылі ў нястачы і крайняй беднасці, найма-ліся ў парабкі. Польскія ўлады праводзілі прымусовую палані-зацыю. Польская мова стала афіцыйнай ва ўсіх дзяржаўных установах, органах самакіравання і школах. Лічылася, што беларуская інтэлігенцыя мела “вельмі нізкую маральную і інтэлектуальную якасць”…

І хаця па Рыжскім дагаворы Польшча абавязвалася прадаставіць беларускаму насельніц-тву “ўсе правы, якія забяспечваюць свабоднае развіццё” культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў”, выбарчыя правы нароўні з палякамі, на самай справе ўсё было інакш. У органы ўлады выбіралі выключна палякаў. Беларускія школы, бібліятэкі і клубы закрывалі. Праваслаўныя цэрквы ператваралі ў касцёлы. Таму працоўныя Заходняй Беларусі не прызнавалі акупацыі, абаранялі свае класавыя інтарэсы.

Тым часам у свеце стала неспакойна. 1 верасня 1939 г. гітлераўская Германія напала на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна. Заходняя Беларусь апынулася перад небяспекай фашысцкага зняволення. І 17 верасня Савецкі ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Арміі перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва заходніх рэгіёнаў.

У Нясвіж вайсковыя часці ўступілі а 4-й гадзіне раніцы 17 верасня. У першыя ж дні была створана Часовая ўправа горадам Нясвіжам і Нясвіжскім паветам. Старшынёй выбралі Мікалая Іванавіча Сіротку.

З цікавасцю чытаю ў раённай газеце “Чырвоны сцяг” за 17 верасня 1945 года ўспаміны працаўнікоў пра тыя падзеі 1939-га. “Чырвоная Армія вызваліла нас ад польскага прыгнёту. Совецкая ўлада дала шчаслівае жыццё, і мы, бяс-праўныя людзі, сталі поўнапраў-нымі грамадзянамі. У маёнтку пана Ратынскага быўшыя парабкі пана аб’едналіся ў калгас “Чырвоны Бераг”. З першага дня арганізацыі калгаса закіпела дружная работа, людзі пазналі шчасце і радасць жыцця”, — расказваў загадчык фермы калгаса “Чырвоны Бераг” Ілля Мядз-вецкі. А старшыня Быхаўшчынскага сельскага Савета Сцяпан Наздрачоў пісаў: “У 1940 годзе народ аказаў мне вялікае давер’е, выбраўшы дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР,        аб чым я раней не мог і             марыць. Усімі сіламі стараюся апраўдаць давер’е…”. (Арфа-графія арыгіналаў захавана).           Удзельнік Народнага Сходу      (г. Беласток, кастрычнік 1939 г.) Уладзімір Гуль разам з іншымі дэлегатамі аддаў свой голас за тое, каб на тэрыторыі заходніх абласцей была ўстаноўлена савецкая ўлада, каб Заходняя Беларусь далучылася да Савецкай Беларусі, да вялікай сям’і савецкіх народаў.

Доўгачаканае ўз’яднанне адбылося. Нанесеная па жывому рана, раздзяліўшая народ, сяброў, родных людзей ва ўгоду палітыкам, паступова пачала зажываць… Беларусь стала адзінай.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

Святло прыйшло з усходу: 17 верасня — 80 гадоў уз’яднання Заходняй і Ўсходняй Беларусі: 1 комментарий

  • 17.09.2019 в 10:50
    Permalink

    Вельмі аднабаковы артыкул, які не адлюстроўвае ўсёй паўнаты гэтай гістарычнай і вельмі спрэчнай даты. Прыклад? Калі ласка! Сяргей Новік-Пяюн, што ўзгадваецца аўтарам сапраўды выцярпеў нямала ад тагачаснай улады, але ж і будзьце шчырымі – ён атрымаў 10!!! год Калымы пасля “вызвалення” ад панскага гнёту за тое ж самае, за сваю БЕЛАРУСКАСЦЬ! І ўпэўнены, такіх прыкладаў захацеўшы можна знайсці вельмі шмат…
    17 верасня 1939 года святло прыйшло з усходу, мы адчулі сябе беларусамі, так? Дзеці, моладзь, вучацца па-беларуску, усе дзяржаўныя ўстановы беларускамоўныя, галоўнае інфармацыйнае выданне Нясвіжа – “Нясвіжскія Навіны” разам з сайтам таксама беларускамоўныя?
    Жадаю Вам, шаноўная Тамара, шчырасці і годнасці, а ўсім беларусам смеласці звацца БЕЛАРУСАМІ так як і наш славуты зямляк Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн.

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.