“Жыццё табе адросціць крылы…” Вершы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Каласок пры дарозе

Рос каласок пад сухавеем

Між палявых старых дарог.

А хто зярнятка тут пасеяў?

Мо хлебароб, а мо сам Бог?

Адкрасаваў, наліўся ціха

I не асыпаўся ў пясок —

Зярнятак жменьку, як гасцінец,

Прынёс зямельцы каласок.

Зярняткі зноў упалі ў глебу,

Зярняткі зноў далі ўраджай —

I лёг нарэшце бохан хлеба

На белы стол твой, родны край!

Зямля ажывае

Продкі нашы на болоце

Мучыліся, косячы ў кустах:

Рукі нылі, сохла ў роце,

Грызла машкарэча  —

Проста жах!

А цяпер, бы ў казцы, маладзее,

Прыгажэе камарыны кут.

Гляньце: мірныя траншэі

Пракладае экскаватар тут.

Побач, мокрыя ад поту,

Мы і самі не шкадуем сіл:

Гэта мёртвае балота

Ажыўляем дрэнажамі жыл.

Хутка ўжо зямля жывая

Пульс адчуе чыстае вады,

Нам аддзячыць ураджаем,

Найбуйнешым самым —

Залатым!

 

Нясвіжчына

Сонцам шчодрыцца

высь блакітная.

Прыгажэе парк — вечны цуд!

О, Нясвіжчына, знакамітая!

Гістарычны наш слаўны кут!..

Разрастаецца воблік горада.

I прыгожыя тут дамы.

І на вуліцах чыста-молада.

Навізну тваю любім мы.

Кветкі ў клумбачках

Вабяць позіркам,

Усміхаюцца ветла нам.

Ветрык свежанькі вее з возера,

Падбадзёрвае несвіжан…

Нівы шэпчуцца вакол горада.

Дываном лягла мурава.

Ты, Нясвіжчына, вечна ў гонары.

Найсмачнейшы твой каравай!

Іван ГУРБАН.

 

Баллада о старьёвщике

Бродил старьёвщик по земле

С повозкою своей.

А дома — верная жена

И несколько детей.

И, чтобы как-то их кормить,

Он отправлялся в путь,

И может он сегодня к вам

Попутно заглянуть.

 

Ходил старьёвщик по земле,

Он каждому был рад.

За деньги — те, что получал —

Благодарил стократ.

Взял на себя нелёгкий труд

Он людям угодить,

Ведь то, что он носил в мешках —

Им на плечах носить!

 

И было у него, меж тем,

И новое тряпьё.

Быть может, старенький фасон,

Но каждому — своё.

И находили люди в тех

Вещах себе тепло.

Несли старьёвщику рубли,

Считая — повезло!

 

Вот так и в сердце у меня

Скопился разный хлам.

Его я, если повезёт,

Весь Ангелу отдам

В обмен на серебро слезы

Полночною порой.

И пусть мой Ангел не грустит

Над грешною душой.

Елена ШАБЛОВСКАЯ.

 

* * *

Я з кнігай Коласа гнаў статак,

Чытаў, прысеўшы на грудок…

З яго крыніцы браў пачатак

Радок мой — першы ручаёк.

 

Ён быў і кволы, і нясмелы,

Пятляў, шукаючы свой шлях.

У ім павольна сіла спела,

Як летам зерне ў каласах.

 

Мацнеў, шырэў і стаў дужэйшым

Жыццём напоены радок.

І пачалі падлеткі-вершы

Паціху спрабаваць свой крок.

 

Яны ўбіралі шыр палеткаў,

Птушыны гоман у бары,

Мядовы пах садоў і кветак,

І песні ў полі на зары.

 

І цеплыню зямлі, і голас,

І працы пот, і гул дарог…

Вялікі, непаўторны Колас

Мне ў сціплым вершы дапамог.

 

Калі ты вычарпаў

натхненне…

Калі ты вычарпаў натхненне,

Як дошку, не габлюй свой верш,

Не прадавай свайго сумлення,

Якім ты змоладу жывеш.

 

Калі ўжо ў вершы не пульсуе

Паэзіі жывая кроў

І сэрца новага не чуе

І страціла сваіх сяброў —

 

Знайдзі у ім надзею, сілу,

Усе пачуцці абнаві,

Жыццё табе адросціць крылы,

Ягонай  сілаю жыві.

Паўлюк ПРАНУЗА.

 

* * *

Выйдзі ў поле, на луг,

калі сыдзе раса,

Удыхні пах травы на ўсе грудзі.

Глянь, якая вакол даляглядаў краса!

Больш нідзе так прыгожа не будзе.

Пералескі, сцяжынкі, люстэркі  азёр

Пад праменнямі сонца аж ззяюць.

То Радзімы маёй

неабсяжны прастор,

Ні на што яе не прамяняю.

Цеплынёй мяне песціць

і туліць зямля,

Як матуля любімага сына.

I пяшчотай увесь перапоўнены я

Да цябе, дарагая Айчына!

Уладзімір ЖЫЛКО.

 

* * *

Івану Гурбану

Варушацца магільныя крыжы.

Ад ветру? Ці ад неспакою

прашчураў?

Дажджамі, зарападамі

аблашчаны,

Варушацца магільный крыжы.

Што застаўляе варушыцца іх,

Спакой забраўшы,

неспакой пасеяўшы?

Відаць, за нас трывога, за жывых,

За нашы нівы, пушчы і паселішчы.

Яны не могуць нам дапамагчы:

Памылкі выправіць,

Прымусіць свет жыць хораша.

А хочацца змагчы ім гэта, хочацца,

Таму крыжы й варушацца ўначы.

Дай, сэрца, мне за іх пахвалявацца,

Каб жыць усёй істотай —

для людзей,

Каб дзень пражыты

I наступны дзень

Мог важкім звацца.

Але не дай — о сэрца!  — быць глухім

Да ўсіх пакут і ўсіх трывог на свеце,

Каб ведаць, скуль цяпло

прыносіць вецер,

А скуль лядачасць,

скуль пажараў дым.

І калі ужо гарэць, дык дай згарэць,

Не атам напаткаўшы вочы ў вочы,

А час, гарачы самы і рабочы.

Дай так згарэць,

Каб ані дня не тлець!

Кастусь ЖУК.

Встреча

Любимые глаза глядят светло,

Родные лица — мама и отец.

Могильный камень не отнял тепло,

Меня, дочь старшую,

дождались, наконец.

Цветы с Урала трепетно кладу

Им в изголовье и, склоняя плечи,

Я слезно причитая, припаду,

Прося прощение

за редкость встречи.

В родной земле, у самой у дороги,

Покоитесь вы, завершив дела,

К вам прилетела я,

простите, ради Бога:

За суетою долго не была.

Поклон горячий от моих детей,

Скорбят и любят, молятся за вас.

Все в этом мире в качестве гостей:

Мы встретимся,

когда придет наш час!

Погост католиков — здесь тишь и благодать,

По-европейски  чисто и красиво.

Пока живу, к вам

буду прилетать,

Дарить цветы и плакать

над могилой…

 

Костелу Божьего Тела

в Несвиже

С  благоговением вхожу

Под своды фарного костела.

Колени преклонив, гляжу,

На лики светлые на стенах.

Мой Божий храм, органа песнь,

Ты дважды видел  мои слезы —

Крестили здесь меня в морозы

И  маму отпевали здесь…

Вельможа Радзивилл Сиротка

Самого папу умолил,

Чтоб усыпальницу для рода

Ему воздвигнуть разрешил.

И сам  Джованни Бернардони

Как архитектор и монах

Проект сей вынянчил  в ладонях,

На совесть строил, не за страх.

Колонны, фрески, позолота,

Картина «Тайная вечеря» —

Талантливейших  рук работа

И воплощённая идея.

Бытует  мнение людей:

Кто сам костел не посещал,

И не увидел крипты всей —

Тот в Несвиже и не бывал.

Галина ШАКИРОВА.

Развітанне з летам

Я не веру, што гэта хаўтуры

Па табе, маё шчодрае лета,

Хоць прырода свой твар

ужо хмурыць,

Ды нічога не значыць шчэ гэта.

Не спяшайся так хутка

да скону,

Што прарочаць табе ліхадзеі,

Бо заўсёды, мне добра вядома,

Памірае апошняй надзея.

I няхай сабе кажуць у вочы,

Што твая ужо песенька спета.

Мы з табою яшчэ неаднойчы

Па-сяброўску

сустрэнемся, лета.

Віктар ТРУСЕВІЧ.

 

Осеннее наставление

Август землю покидает,

И прохладней всё закат,

И кой-где уже мерцает

Желтых листьев тусклый

взгляд.

Будет холод, непогода,

Только путать не спеши

Опустение природы

И уныние души.

И в минуту мглы и страха

Цепи тьмы с себя стряхни

И с отчаяньем из мрака

Вырви солнечные дни!

Не грусти, что теплый ветер

Улетел из наших мест,

Первый снег с тобой

мы встретим

И унынью скажем «Нет!».

Первый снег с тобой

мы встретим,

И последний встретим дождь,

Будем веселы, как дети,

И тогда ты всё поймешь.

Ты поймешь, что страх

напрасен,

Что прекрасны холода,

Если в сердце не угаснет

Светлокрылая звезда.

Если память будет ясной,

Если счастье хоть на миг

Одарит тебя мгновеньем,

Что получше лет иных.

…Будет холод, непогода,

Различить лишь ты спеши

Опустение природы

И уныние души.

Софья ЛЮБАНЕЦ.

 

Мамін запавет

Ах, як любіла ты

Садзіць вясною градкі.

Да гэтага занятку

Прывучвала й мяне.

Заўсёды ад цябе

Я чуў такія словы:

— Любі, сынок, зямлю,

Свой родны кут і мову.

Даўно цябе  няма…

Бягуць жыцця вагоны…

Ды помніць буду я

Твой запавет да скону.

Міхась ВАЛАСЕВІЧ.

 

* * *

Я совершаю променаж.

Ах, восхитительный пейзаж!

И был бы милым антураж,

Но только очень жмёт корсаж.

Здесь вскоре будет весь бомонд.

Ну а пока один виконт.

И просит этот кавалер,

Чтоб я пошла на адюльтер.

Он говорит, что я “шарман”.

Чертовски милый донжуан.

Но я крепка, как бастион.

В элите главное бонтон!

— Виконт, какой сегодня бриз…

Что-что? Какой ещё сюрприз?

Решили мой поднять бюджет?

Здесь диамант или дублет?

Мы с вами снова визави…

Не говорите о любви!

Похоже, вы вошли в кураж,

Но у меня свой авантаж.

Я поправляю декольте:

— Да, времена пошли не те.

Вы обещали мне колье.

Не нужно лишних слов, месье.

Кончайте эту канитель.

Мой муж просил вас… на дуэль.

Я адъютантов позову

На ваше с мужем рандеву.

Он там устроит вам “дебош”.

Похоже, вас прошибла дрожь?

Не нужно делать антраша.

Мы всё обсудим не спеша.

Сейчас я сделаю анонс:

Мой муж сказал, что вы альфонс.

И этих ваших клятв каскад

Всего лишь только маскарад.

Сказал, что вам порвёт жабо.

А вам, виконт, видать слабо.

Супруг сказал — мораль строга

И не идут ему рога.

Ну что же, нужно мне спешить…

Пора и графа навестить.

Лилия КРУТОВА.

 

* * *

— Душа мая — разбітае акно:

ў пустую шыбу залятаюць жахі,

што разрываюць сэрца апранахі

на самае дзіравае радно.

Павер, што людзям будзе

ўсё адно…

 

— Чакай, давай запоўнім

твой прабел —

чым горш табе, тым больш

для іх цікава,

такое правіла заўсёды існавала

і будзе існаваць, ты мне павер,

бо чалавек для чалавека — звер.

 

* * *

Мне трэба сёння цішыні.

Я не хачу пачуць і гука.

Хачу сядзець і з вышыні

радкі запісваць без прынукі.

 

Мне вельмі важна, каб паўсюль

так цішыня запанавала,

каб, агарнуўшы ўсю зямлю,

яе мне раптам стала мала.

 

Хачу — каб ціша і спакой.

Няхай самота, адзінота

і шчэ глухі і востры боль

мне словы скажуць для блакнота.

 

І будзе — вечар, холад, чай —

і акрамя — нічога побач.

Хай унутры — пусты адчай,

няхай да горла прыйдзе горыч.

 

Так будзе лепш занатаваць,

што мной забудзецца наўрад ці —

пра тое, як баліць душа,

аб тых, хто ёсць, каго я страціў.

Андрэй КОЗЕЛ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.