Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 10 °C

Амаль 30 год самаадданай працы ў гаспадарцы

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 1

Пост опубликован: 01.10.2019

Станіслаў Флер’яновіч працуе механізатарам на кормаўборачным камбайне КВК-800 у ЗАТ  «1 Мая». У наступным годзе ў Станіслава Казіміравіча своеасаблівы юбілей — 30 год самаадданай працы ў гаспадарцы. Шлях да гэтага пачаўся з атрымання пасведчання трактарыста-машыніста ў Клецкім сярэднім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 36.



За амаль 30 гадоў механізатар выконваў самыя розныя работы — сеяў буракі, хадзіў з плугамі, уносіў угнаенні. Працаваў на малых і вялікіх трактарах — МТЗ-80, МТЗ-82, МТЗ-1523… Але толькі ў гэтым годзе сеў за руль кормаўборачнага камбайна, нарыхтоўваў сянаж, сілас, а зараз — косіць кукурузу. Здрабняе яе за змену да 600 тон.

Разам з жонкай Станіслаў Казіміравіч жыве ў Салтанаўшчыне, у сваім доме, які сям’я выкупіла ў гаспадаркі, і ў якім выгадаваліся трое цудоўных дзетак — дзве дзяўчынкі і хлопчык.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!