Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Ідзе рэгістрацыя кандыдатаў

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Акруговыя выбарчыя камісіі 8 — 17 кастрычніка праводзяць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамляе БЕЛТА. Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. На наступны дзень пасля яе заканчэння акруговыя выбаркамы правядуць паміж кандыдатамі жараб’ёўку для таго, каб вызначыць дату і час іх выступлення на дзяржаўным радыё і ТБ. Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пройдуць з 21 кастрычніка па 6 лістапада па рабочых днях. Радыёвыступленні будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя (яны будуць суправаджацца субтытрамі або перакладам на мову жэстаў) — з 19.00 да 20.00. Эфірны час кандыдатам, якія будуць балаціравацца па Мінску, выдзеляць “Радыё-Мінск”, канал “Беларусь 3”, па Мінскай вобласці — радыёстанцыя “Мінская хваля”, СТБ. Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час прадаставяць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі.



БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!