Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 8 °C

Навіны АПК. Уборка кукурузы і цукровых буракоў працягваецца

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Па інфармацыі райсельгасхарчу на 2 кастрычніка сельгаспрадпрыемствамі раёна кукуруза ўбрана на 7520 га (63 % ад неабходнага). 86 % яе скошана ў ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, 84 % — у ААТ “Грыцкевічы”, 83 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”.

Пры гэтым на корм і сілас ад кукурузы ў раёне вызвалена 6634 га плошчы (73 % ад неабходнага). Закончана работа ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, СВК “Агракамбінат Сноў” і “Нясвіж-скай сортавыпрабавальнай станцыі”. Сярэдняя ўраджайнасць масы — 408,8 ц/га. Вышэй яна ў “Грыцкевічах” — 519 ц/га, у ААТ “Сейлавічы” — 487 ц/га, у “Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі” — 471 ц/га.



На зерне кукурузы абмалочана 885,3 га з ураджайнасцю — 131 ц/га.

 

У гаспадарках раёна па стане на 2 кастрычніка цукровыя буракі выкапаны на плошчы 1783 га (41 % ад неабходнага). 71 % пасеваў убралі ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, па 53 % — у ААТ “Новае жыццё” і ААТ “Грыцкевічы”, 48 % — у ЗАТ “1 Мая”. Усяго накапана 90792,7 тоны салодкага кораня. Сярэдняя ўраджайнасць складае 509,2 ц/га. У тым ліку 650 ц/га — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 575 ц/га — у “Новым жыцці”, 554 ц/га — у ААТ “Сейлавічы”.

На Гарадзейскі цукровы камбінат сельгаспрадпрыемствы Нясвіжчыны здалі 77585,8 тоны буракоў. Сярэдняя цукрыстасць іх — 17,07 %. Больш высокая яна ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 17,25 %, і ў ААТ “17 Верасня” — 17,24 %.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!