“Самая цудоўная з жанчын — жанчына з дзіцем на руках”

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 13
  •  
  •  
  •  
  •  

У Дзень маці, 14 кастрычніка, у раённым цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт “Самая цудоўная з жанчын — жанчына з дзіцем на руках”. Перад яго пачаткам госці ўрачыстасці маглі палюбавацца на выставу вырабаў майстроў народнай творчасці “Цяпло матулінай душы”, якую падрыхтавалі ўдзельнікі народнага клуба майстроў народнай творчасці “Дыяменты нясвіжскага краю”, і паслухаць прыгожую музыку ў выкананні духавога аркестра РЦК, які іграў там жа, у фае Цэнтра.

У глядзельнай зале жанчын-маці павін-шавалі са святам і выказалі ім самыя  цёплыя словы ўдзячнасці і найлепшыя пажаданні намеснік старшыні Нясвіж-скага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, старшыня  раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў і настаяцель прыхода храма Святой Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына, настаяцель прыхода храма Сабора Беларускіх святых у горадзе Нясвіжы, духаўнік  брацтва Прэабражэння Гасподня, протаіерэй Алег Абрамовіч.

Для ўсіх матуль, якія сабраліся ў зале, на сцэну была вынесена карзіна кветак ад раённай улады.

Акрамя музычных падарункаў, якія падрыхтавалі для віноўніц урачыстасці лепшыя артысты Нясвіжчыны, асобным сюрпрызам для ўсіх прысутных стала з’яўленне на сцэне лепшай сям’і Мінскай вобласці — Дзмітрыя і Анастасіі Івашка і іх пяці дачушак. Яны пазнаёмілі землякоў з фрагментам свайго выступлення ў фінале чацвёртага рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”, у якім яны занялі трэцяе месца. Галоўным лейт-матывам іх самапрэзентацыі стаў сімвал Беларусі — бусел. Нікога не пакінула раўнадушным арыгінальная расшыфроўка гэтага слова, якую прапанавала сям’я Івашка: “БУСЕЛ” — гэта “Багацце ўсіх сем’-яў ёсць любоў”. Дзмітрыю і Ана-стасіі былі ўручаны падарункі ад раённай улады, а самі яны ў канцы свайго выступлення выказалі шчырую ўдзячнасць работнікам культуры, раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва, кіраўніцтву раёна і ўвогуле ўсім, хто дапамагаў ім рыхтавацца да конкурсу і забяспечыў удзел у ім.

Канцэртныя нумары ў выкананні артыстаў розных узростаў — ад школьнікаў СШ №1 г. Нясвіжа да самых вопытных спевакоў, якія даўно прызвычаіліся да сцэны, — сталі цудоўнымі мастацкімі падарункамі для ўсіх прысутных у зале і яшчэ адным доказам таго, што Дзень маці — гэта сапраўды выдатная нагода яшчэ і яшчэ раз выказаць нашу ўдзячнасць, пашану і любоў да жанчын, якія падарылі нам жыццё і навучылі быць добрымі людзьмі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 13
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.