Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

“Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў”: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае жыхароў раёна і вобласці на квэст

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае жыхароў раёна і вобласці на квэст “Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў”, які адбудзецца 2 лістапада ў 15 гадзін 30 хвілін. Квэст прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю гульцоў ад 1 да 7 чалавек.

«Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў» — гэта ўнікальная магчымасць самастойна пабываць у закрытых для турыстаў месцах комплексу і пазнаёміцца з таямнічай гісторыяй у ігравой тэатралізаванай форме. У пачатку гульні ўдзельнікаў чакае сустрэча з князем Антоніем Вільгельмам. Ваша задача — дапамагчы князю вырашыць складаныя пытанні і перайсці на новыя ўзроўні, разгадаць таямніцы і загадкі.



 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!