17 лістапада ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання запрашаюць усіх жыхароў і гасцей Нясвіжчыны на культурна-масавыя мерапрыемствы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Выбары — не проста палітычная дзея ў нашай краіне, да якой кожны чалавек не павінен заставацца раўнадушным. Трэба зазначыць, што для многіх, у тым ліку і ў нашым раёне, дзень выбараў становіцца сапраўдным святам, калі аб’ядноў-ваецца сям’я, калі сустракаюцца добрыя знаёмыя і сябры.

У нашым раёне работнікі ўстаноў культуры вырашылі ўпрыгожыць свята цікавымі мерапрыемствамі, падчас якіх можна будзе адпачыць і дарослым, і дзецям. На выбарчых участках будуць працаваць выставы, артысты аматарскай творчасці запросяць на канцэрты, пройдуць майстар-класы народных умельцаў.

Ленінскі ўчастак № 2. У СШ № 4 г. Нясвіжа выбаршчыкаў чакаюць канцэртная праграма навучэнцаў “Ад усёй душы” (11.00 — 12.00), прэзентацыя дзейнасці атрада юных выратавальнікаў-пажарных “Ястрабы” (12.00 — 13.00), канцэрт “Мелодыя душы” (13.00 — 14.15), падрыхтаваны цэнтрам дзіцячай творчасці Няс-віжскага раёна, і іншыя мерапрыемствы.

На Школьным выбарчым участку № 3, размешчаным у Нясвіжскай гімназіі, для выбаршчыкаў арганізаваны майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці і канцэрт навучэнцаў “Россыпы дзіцячых талентаў” (10.00 — 14.00), спартыўна-відовішчная праграма “Нясвіжчына спартыўная” (10.00 — 11.00) і іншыя мерапрыемствы. На працягу ўсяго дня будуць дзейнічаць выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вясёлка натхнення”, фотазона “Усе колеры восені”, будуць працаваць аніматары.

 

“Памерай ціск — захавай здароўе”

На ўсіх выбарчых участках будзе праводзіцца акцыя “Памерай ціск — захавай здароўе”. Кожны жадаючы зможа атрымаць кансультацыю і праверыць стан здароўя, вызначыўшы артэрыяльны ціск.

 

Садовы ўчастак № 4. Шэраг мерапрыемстваў 17 лістапада будзе наладжаны ў Нясвіжскім раённым цэнтры культуры. Выбаршчыкаў парадуюць выстава народнай творчасці “Працавітыя рукі землякоў” (8.00 — 20.00), тэматычны канцэрт “Нам жыць — нам выбіраць” з удзелам салістаў і калектываў Нясвіжскага РЦК (11.00 — 12.30).

12.30 — 14.00 — віншавальная паштоўка кавербэнда “Паshтальён” “Квітней, радзіма дарагая”.

14.00 — 15.00 — майстар-клас па інкрустацыі саломкай, вырабу лялек або ўпрыгожванняў з майстрамі Нясвіжчыны Аленай Івахнінай, Аленай Хоміч, Аленай Багнюк.

15.00 — 16.00 — канцэртная праг-рама духавога аркестра ДУК “нясвіжскі РЦК” “Выбіраем дастойную будучыню”.

16.00 — 17.00 — канцэртная праграма “Твая зямля, твая ра-дзіма названа светла — Беларусь!” з удзелам калектываў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, у тым ліку народнага     ансамбля музыкі і песні “Зараніца”.

Ля раённага цэнтра культуры будзе арганізаваны міні-кірмаш па продажы садавіны, кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў, жывой рыбы.

Свае тэматычныя пляцоўкі з дэманстрацыяй пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі для дзяцей і дарослых прадставіць Нясвіжскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Беларускі ўчастак № 5 (СШ № 1 г. Нясвіжа) прапануе выбаршчыкам спартыўна-відовішчную праграму “Нясвіжчына спартыўная” (13.00 – 14.00), канцэрт навучэнцаў “Вясёлка талентаў” (11.30 — 13.00, 15.00 — 16.00) і іншае. На працягу дня будуць працаваць выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калейдаскоп ідэй”, дзіцячых малюнкаў “Фарбы дзяцінства”, фотазона “Беларусь мая сінявокая”, будуць працаваць аніматары.

На Паўднёвым участку № 6 (СШ № 3 г. Нясвіжа) выбаршчыкі змогуць паў-дзельнічаць у майстар-класах па дэкаратыўна-прыкладной творчасці (10.00 — 14.00), пазнаёміцца з прэзентацыяй дзейнасці атрада ЮІД “Віражы” (13.00 — 14.30), паслухаць канцэрт “Мелодыя душы” (14.45 — 16.00) і іншае.

На працягу дня будзе дзейнічаць выстава падзелак і малюнкаў “Творчасць без межаў”, выстава дасягненняў атрада ЮІД “Віражы”, фотазона “Асенняя рапсодыя”.

Шмат цікавых мерапрыемстваў запланавана і на выбарчых участках, размешчаных у сельскіх установах адукацыі.

На Заазерскім участку № 8, які размясціўся ў раённым цэнтры народнай творчасці, на працягу ўсяго дня будзе працаваць выстава народнай творчасці “Родныя ўзоры”.

З 12.00 да 14.00 запрашае канцэртная праграма “Старонкі малой радзімы” з удзелам калектываў РЦНТ. Выступяць народны ансамбль песні “Згода”, танцавальныя калектывы “Бліскавіца” і “Феерыя”, салісты вакальнага гуртка “Нота”.

15.00 — 16.00 — майстар-клас па пляценні з саломкі. І калі каму-небудзь патрэбен абярэг ад нячысцікаў — завітайце менавіта сюды, вас навучаць вырабляць саламяных павучкоў. А сваё мерапрыемства работнікі РЦНТ так і назвалі “Абярэг ад нячыстай сілы”.

Слаўкаўскі ўчастак № 9 (Слаўкаўскі сельскі клуб).

“Свет вачамі дзяцей” — выстава дзіцячых малюнкаў, якая будзе працаваць у сельскім клубе. Увагу мясцовых жыхароў тут заўсёды прыцягвае тэматычная выстава работ творчых людзей, якія жывуць у вёсцы Слаўкава. “Захапленне на ўсе пакаленні” — так гучыць назва выставы. Наведаць абедзве выставы можна будзе з 8 гадзін раніцы да 8 вечара.

Народны ансамбль народнай музыкі і песні “Зараніца” на сваю канцэртную праграму “Твая зямля, твая радзіма названа светла — Беларусь!” запрашае ў 14 гадзін.

Рудаўскі ўчастак для галасавання № 10 (ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”): 11.00 — 12.00 — канцэртная праграма “Ганаруся табой, зямля мая” народнага ан-  самбля песні  “Згода”.

Саскаліпкаўскі ўчастак для галасавання № 11 (гандлёвы цэнтр “Нясвіжскі райаграсэрвіс”): 12.00 — 13.15 — віншавальная паштоўка хору ветэранаў працы “Аптымісты”.

На Карцэвіцкім участку    № 12 з 11 гадзін плануецца канцэртная праграма “Няхай льецца песня над прасторам…” з удзелам калектываў аматарскай творчасці Карцэвіцкага СДК. Да ўвагі выбаршчыкаў падрыхтаваны тэматычны  відэафільм “Ганаруся сваёй радзімай”.

А аматараў спартыўных мерапрыемстваў і балельшчыкаў у 13.30 запрашаюць турнір па настольным тэнісе сярод працоўнай моладзі і турнір па шашках.

На працягу ўсяго дня будзе працаваць тэматычная выстава “Суквецце талентаў” (сумеснае мерапрыемства карцэвіцкага СДК і ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа”).

Асмолаўскі ўчастак № 13 (ДУ “Нясвіжскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”): у 15.30 выбаршчыкаў чакае канцэртная праграма з удзелам калектываў Ланскага сельскага дома культуры “Зробім правільны выбар”.

Ланскі ўчастак № 14 (Ланскі НПК д/с-СШ).

8.00 — 20.00 — выстава народнай творчасці “Чароўнасць дзяцінства” (сумеснае мерапрыемства Ланскага СДК і Ланскага НПК д/с-СШ).

13.30 — 15.00 — канцэрт-ная праграма “Квітней, Беларусь” з удзелам калектываў Ланскага сельскага дома культуры.

 

Гандаль

на выбарчых участках

Як расказала начальнік аддзела эканомікі Нясвіжскага райвыканкама Іна Корбут, на ўсіх выбарчых участках Нясвіжа і г.п. Гарадзея будзе арганізавана работа выязных буфетаў. Сноў-скую зону ахопяць аўтамагазіны “Агракамбіната Сноў”. Не бу-дзе выязнога гандлю толькі ў населеных пунктах, дзе ёсць магазіны. У дзень выбараў яны звычайна працуюць і знаходзяцца ў крокавым доступе ад участка.

— Будзем здзіўляць пакупнікоў зніжэннем цаны: на харчовыя тавары — 10 — 15 %,  прадукцыю ўласнай вытворчасці — 40 — 50 %. У шырокім асартыменце прапануем кулінарныя, кандытарскія вырабы, сокі, напіткі, тавары айчынных вытворцаў. У буфетах можна будзе выпіць кубачак кавы ці чаю, пакаштаваць выпечку. Таксама зніжкі на 10 — 15 %, прымеркаваныя да дня выбараў, 16-17 лістапада прадаставяць гандлёвыя аб’екты, якія ажыццяўляюць продаж нехарчовых тавараў. Гэта ўнівермагі ў Снове і Нясвіжы, іншыя магазіны, што належаць КУП “Магазін № 3” і “Магазін № 10”, — паведаміла Іна Уладзіміраўна.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

 

 

Шэраг цікавых мерапрыемстваў будзе прадстаўлены на ўчастку № 15 у Лявонавіцкім сельскім доме культуры. Сярод іх — час цікавых пытанняў і адказаў для дзяцей “Край родны, навек любімы!”, які пройдзе з 16.00 да 17.00.

На працягу ўсяго дня будзе працаваць выстава работ “За моцную Беларусь”.

У 14.00 калектывы Лявонавіцкага СДК запрашаюць на канцэртную праграму “Наш выбар — наша рашэнне”.

Салтанаўшчынскі ўчастак № 16 (ДУА “Салтанаўшчынскі НПК д/с-СШ”): 8.00 — 20.00 — выстава-конкурс “Осеннее очарованье”; 11.00 — 13.00 — калектывы Салтанаўшчынскага сельскага клуба запрашаюць на тэматычны канцэрт “З радзімай і песняй у сэрцы”.

Тэматычная выстава “Васільковыя ўзоры”, майстар-клас па вышыўцы крыжыкам Кацярыны Мялешка (13.00 — 14.00), а таксама віншавальная паштоўка хору ветэранаў працы “Аптымісты” (пачатак у 14.15) — усё гэта чакае выбаршчыкаў Юшавіцкага ўчастка № 17.

Сумесныя мерапрыемствы Затур’янскага СДК і ДУА “За-тур’янскі НПК д/с-СШ” рыхтуюць для выбаршчыкаў Затур’янскага ўчастка № 18. Тут будзе наладжана тэматычная выстава “Таленты роднага краю”, канцэртная праграма “Люблю цябе, мая белая Русь” (12.00 — 13.00), а таксама мультымедыйная віктарына “Мой родны кут, як ты мне мілы” (13.00 — 14.00).

На Сейлавіцкім участку   № 19 выбаршчыкі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па маляванні на шкле “Магія вітража” (11.00 — 12.00), у шахматна-шашачным турніры і флэшмобе “За любімую Беларусь” (15.00 — 16.00) і іншых цікавых мерапрыемствах.

Майстар-клас па роспісе пячэння і пернікаў шакаладам з 12.30 да 13.30 плануюць наладзіць на Навасёлкаўскім участку № 20 у мясцовым цэнтры культуры і адпачынку. Кожны жадаючы зможа прапанаваць свае “шакаладныя фантазіі”.

На працягу ўсяго дня будзе працаваць тэматычная выстава “Мы за квітнеючую Беларусь”. З 14.00 да 16.00 салісты і калектывы Навасёлкаўскага СЦКіА прадставяць канцэртную праграму “Мы — за будучае краіны!”.

Завітанскі ўчастак     № 21: 8.00 — 20.00 — працуе тэматычная выстава літаратуры “Аб той зямлі, дзе ты нарадзіўся”.

13.00 — канцэртная праграма “Выбіраем з даверам” з удзелам калектываў Завітанскага сельскага клуба-бібліятэкі.

У 14.00 Мікіта Дзямідаў за-прашае на майстар-клас па вырабе сувенірнай прадукцыі.

Выбаршчыкаў Ударненскага ўчастка № 22 у 15.00 парадуе канцэртная праграма з  удзелам калектываў Гарадзейскага пасялковага дома культуры. “Зрабі свой выбар — вызнач свой лёс”.

“Мая радзіма — Беларусь” — тэматычная паштоўка з       удзелам ансамбля песні “Элегія” запросіць слухача ў 11 гадзін на ўчастку № 23, які размяс-ціўся ў новагарадзейскім СЦКіА, у 13.30 артысты аматарскай творчасці ансамбля песні “Элегія” выступяць на сцэне Лысіцкага сельскага клуба-бібліятэкі (Лысіцкі ўчастак       № 24). А на працягу ўсяго дня на участку № 23 будзе працаваць выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Для цябе, мой край”. А ў Лысіцы (участак № 24), акрамя выставы народнай творчасці “Край мой родны, лёс мой вечны” і канцэртнай праграмы, увазе дарослых і дзяцей будзе  прапанавана гульня з работнікамі МНС “Бяспечныя гульні” (14.30).

Астроўскі СДК (участак     № 25) з 15.00 запрашае на танцавальна-гульнёвую праграму для дзяцей “Делу время, потехе час”, якая будзе ладзіцца сумесна з ДУА “Астроўскі НПК д/с-СШ”. Яе зменіць танцавальная праграма для дарослых “Вясёлы настрой” у 16.00. На працягу ўсяго дня будзе працаваць тэматычная выстава “Жыві сённяшнім, думай пра будучыню”. У 13.00 калектывы Астроўскага СДК запрашаюць на тэматычны канцэрт “Хай квітнее заўжды край блакітных азёр”.

Гарадзейскі ўчастак № 26 прапануе выбаршчыкам майстар-класы па вырабе дэкаратыўных канвертаў (10.00 — 12.30) і па вырабу кветак з гафрырованай паперы з цукеркамі (14.00 — 16.00), канцэрную праграму “Для душы” (сумесна з ГПДК), якая пройдзе з 12.30 да 14.00 і іншыя мерапрыемствы.

Заводскі ўчастак № 27 (Гарадзейскі цэнтр культуры).

8.00 — 20.00 — выстава народнай творчасці “Будучае — гэта мы”.

13.00 — 14.30 — канцэртная праграма “Табе, Беларусь” з  удзелам калектываў Гарадзейскага цэнтра культуры.

Дыскатэка для дзяцей і падлеткаў “Дзеці — будучае нашай краіны” будзе наладжана ў Аношкаўскім СДК (участак   № 29) на адкрытай пляцоўцы з 14.00 да 16.00. Калектывы Аношкаўскага СДК на канцэртную праграму “Табе, Беларусь, прысвячаю” запрашаюць выбаршчыкаў з 12.00 да 14.00. Станоўчыя эмоцыі падорыць выстава “Квітней, мая Беларусь”.

На выбарчым участку        № 30 (Грыцкевіцкі СДК) выбаршчыкі пабываюць на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Народны каларыт”, у чарговы раз атрымаюць асалоду ад канцэртнай праграмы з удзелам калектываў Грыцкевіцкага СДК “Квітней, мая Беларусь!” з 12.00 да 13.00. А прыхільнікаў мультыплікацыйнага салона чакаюць вандроўкі ў краіну Мульці-пульці (11.00 — 12.00) і гістарычная відэавандроўка ў “Паданні нясвіжскага палаца” (16.00 — 17.00).

Сноўскі сельскі цэнтр культуры (участак № 32) парадуе выбаршчыкаў канцэртнай праграмай “Наш выбар — наша будучыня” (12.00 — 14.00).

На фота: калектывы-ўдзельнікі канцэртных праграм на выбарчых участках.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемствы, якія пройдуць у дзень выбараў, можна пазнаёміцца на выбарчых участках.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.