Мікалай Лепяціла працуе механізатарам у ЗАТ “1 Мая” 36 год

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пачаў займацца гэтай справай адразу пасля школы. У свой час мог пайсці шафёрам, але не захацеў — працаваць з агрэгатамі цікавей.

Восенню на трактары МТЗ-1523 з агрэгатам “Роміл” Мікалай Канстанцінавіч плюшчыць кукурузу на кормапрадпрыемстве “Усходняе” закрытага акцыянернага таварыства. Займаецца гэтай справай з восені 2006 года. Летам асноўная праца ў механізатара — з прэсам. Спачатку загорт-вае ў плёнку сена, потым — цюкуе салому. На пасяўной працуе з культыватарам.

Мікалай Канстанцінавіч родам з Грыбаўшчыны, але цяпер з сям’ёй жыве ў Салтанаўшчыне. Разам з ім у гаспадарцы працуюць і родныя. Жонка — на комплексе “Дубейкі” на дарошчванні цялят. Дачка — дыспетчарам у  машынна-трактарным парку гаспадаркі ў Салтанаўшчыне.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.