Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Працягвае сямейную дынастыю

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Іван Сягей шчыруе механізатарам у ЗАТ “1 Мая” з 2003 года. Іван Іванавіч працягвае сямейную дынастыю — бацька і брат таксама механізатары, і маці працуе ў гаспадарцы.

Закончыўшы Капыльскі сельскагаспадарчы ліцэй па спецыяльнасці “майстар сельскай гаспадаркі”, Іван Сягей вярнуўся на малую радзіму. З таго часу займаўся самымі рознымі справамі: араў і культываваў глебу, сеяў збожжавыя і кукурузу, капаў буракі. Гэтай восенню араў зямлю пад азімыя на МТЗ-3522 з плугам ПТО 9-45. Удзень заворваў 20 — 26 га. Нормы ў сярэднім 13-14 га. Больш за ўсё падабаецца механізатару працаваць з плугамі — цікава назіраць, як раскрываецца зямля.

Лепшы адпачынак для Івана Іванавіча — на прыродзе, разам з сям’ёй: жонкай і трыма сынамі.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!