У Нясвіжскім раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 48
  •  
  •  
  •  
  •  

— У сферы культуры няма абыякавых і выпадковых людзей. Гэта праца для тых, у каго ёсць талент і прызванне, моцны характар і вялікая душа, — адкрываючы мерапрыемства, такімі словамі прыві-таў прысутных старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк. — Паважаныя работнікі культуры Нясвіжчыны, у аснове вашай дзейнасці — пастаянны творчы пошук, рух наперад, развіццё і ўдасканаленне. Дзякуючы вам наша жыццё становіцца радасным, святлейшым, напаўняецца цікавымі змястоўнымі мерапрыемствамі.

Старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк разам з мастацкім кіраўніком РЦК Ларысай Пархановіч

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах
моладзі Аляксандр Круглік віншуе з прафесійным святам
намесніка дырэктара па вучэбнай частцы Нясвіжскай дзіцячай
школы мастацтваў Алену Бурдыка

Да віншаванняў з прафесійным святам далучыліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Круглік, старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры Кацярына Дубовік і ветэран працы, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, начальнік аддзела культуры Нясвіжскага райвыканкама з 1987 па 2010 год Леаніда Віхрова.

Для работнікаў культуры святы, урачыстасці — самы неспакойны і адказны час, калі ўсё патрэбна прадумаць да дробязей, падрыхтаваць на належным узроўні. Таму зусім не дзіўна, што гэта прафесія па душы асобам творчым, энергічным, ініцыятыўным.

Кіраўнік студыі сучаснага дызайну Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра Кацярына Жулцяк
разам за старшынёй прафкама
работнікаў культуры Кацярынай Дубовік

На сцэне — зводны аркестр горада Мінска пад кіраўніцтвам дырыжора Дзмітрыя Купрыянюка, лаўрэата гран-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераможцы міжнародных конкурсаў

За выдатную працу і адданасць сваёй справе Ганаровыя граматы Нясвіжскага райвыканкама  былі ўручаны дырэктару Нясвіжскага гісторыка-края-знаўчага музея  Інэсе Піваварчык, старшаму навуковаму супрацоў-ніку аддзела экспазіцый-на-выставачнай і навуковай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Андрэю Блінцу. Падзякі старшыні Нясвіжскага райвыканкама атрымалі метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Юлія Карпач, кіраўнік народнага клуба майстроў “Дыяменты Нясвіж-скага краю” РЦК Вікторыя Лука-шэвіч, мастацкі кіраўнік РЦК Ларыса Пархановіч, настаўнік харэаграфічнага класа Нясвіжскай дзіцячай школы мастац-тваў Кацярына Лабаза, супрацоўнік філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” Марат Санько. За вялікі ўклад у развіццё сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь была ўзнагароджана дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Людміла Вітко. Таксама 17 чалавек атрымалі  ўзнагароды аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіж-скага райвыканкама і прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры.

Музычныя падарункі для работнікаў культуры падрыхтавалі народны вакальны  ансамбль песні “Забава”, зводны аркестр горада Мінска і іншыя.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 48
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.