Выбары-2019. Нясвіжскі РК ГА «БРСМ» правёў чарговы маладзёжны пікет

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У суботу Нясвіжскі РК ГА «БРСМ» правёў чарговы маладзёжны пікет, накіраваны на павышэнне электаральнай актыўнасці выбаршчыкаў.

Валанцёры БРСМ раздавалі лістоўкі, якія нагадваюць, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудуцца 17 лістапада. Таксама ўсім жадаючым было прапанавана прыняць    удзел у інтэрактыве «Ідэальны партрэт дэпутата», у якім кожны мог апісаць, якім з’яўляецца, на яго погляд, ідэальны дэпутат, сабраць пазл славутасцей нашай рэспублікі і зрабіць памятнае фота з лозунгам «Я іду галасаваць!» і іншае.

У час пікета працавала спецыяльная інтэрактыўная пляцоўка каля Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра

«Парад пікетаў» будзе праходзіць з 14.00 да 16.00 кожную суботу, аж да 16 лістапада.

«НН».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.