Сяргей Румас ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вялікай групе працаўнікоў краіны. Сярод іх – галоўны аграном ААТ “Новае жыццё”

Поделитесь с друзьями
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у Палацы Рэспублікі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вялікай групе працаўнікоў краіны. Сярод іх быў і галоўны аграном ААТ “Новае жыццё” Міхаіл Канановіч.

Ён узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Міхаіл Міхайлавіч унёс і ўносіць значны ўклад у развіццё вытворчасці гаспадаркі і раёна, у павышэнне ўраджайнай сілы гектара. Галоўным тэхнолагам зямлі ў “Новым жыцці” ён з’яўляецца 9 гадоў, дагэтуль адпрацаваўшы тут жа 8 гадоў аграномам-насенняводам. У 2014 годзе стаў пераможцам абласнога спаборніцтва сярод галоўных аграномаў, яму было прысвоена званне “Чалавек года Міншчыны-2014”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.