Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

У асноўным — туман і пахмурна

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

У першай палове тыдня чакаецца пахмурнае надвор’е, туман, тэмпература паветра вышэй за нуль, без ападкаў.

17 снежня, у аўторак, будзе панаваць суцэльная воблачнасць, увечары — туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Ападкаў не прадбачыцца, вецер — паўднёва-заходні, да 6 метраў за секунду. Удзень — 5…6 градусаў вышэй за нуль, ноччу  — 3…4 цяпла.

У сераду — таксама воблачна,  раніцай — туман. Дождж і снег не прагназуюцца. Вецер — пераменных напрамкаў, да 7 м/с. Дзённая тэмпература — 5…7 градусаў са знакам “+”, уначы — +4…+6 °С.

Суцэльную воблачнасць і смугу абяцаюць спецыялісты і ў чацвер, але зноў без ападкаў.  Вецер — заходні, да 8 м/с, парывы — да 12. Удзень — +4…+5 °С, ноччу — каля 1 градуса вышэй за нуль.

У пятніцу  характар надвор’я не зменіцца. Дзённая тэмпература — +2…+3 °С. Паўднёва-ўсходні вецер — да 7 м/с. Уначы — +2…+3 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!