Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Ен помніць сваю Малую Радзіму!

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Год малой радзімы, як бы далека мы не былі ад нашай малой радзімы, адлегласць не прытупіць настальгію. Адносіны да малой Радзімы — гэта не настальгія з кубкам кавы, але нейкія справы на карысць тых людзей , з якімі пашчасціла жыць і працаваць, але пасля лёс закінуў далей ад Радзімы і землякоў. Толькі не з тых наш Валожынскі зямляк К М В, якога лёс закінуў на Нясвіжскую зямлю, дзе ён і стаў дырэктарам вядомага не толькі ў РБ але і за яе межамі прадпрыемства –Гарадзейскага цукровага камбіната.

На Валожыншчыне знаходзіцца Івянецкі дом-Інтэрнат для дзяцей – інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця, якім, як нікому, патрэбен клопат і ўвага.

І ведаючы К М В, мы не здзівіліся, калі даведаліся , што ён не здолеў прайсці міма гэтых дзяцей,

Напярэдадні, мінулага, Новага 2019 года дзеці напісалі ліст у якім былі пажаданні наведаць цырк, Мінск-арэну, Палац Рэспублікі, Нац.бібліятэку, пагуляць у боулінг, ну і вядома ж пахварэць за футбольную каманду “Гарадзея”. Цудоуным чынам гэты ліст атрымаў Дзед Мароз, ну і вядома ж, што з яго дапамогай — і Міхаіла Васільевіча — усе пажаданні дзяцей збыліся на працягу 2019 года.

І як вынік гэтай дружбы, напярэдадні каляд з’явіўся святочны канцэрт народных калектываў Гарадзейскага цукровага камбіната “Узорыца” і “Забава” у актавай зале Івянецкага дома-інтарната.

Выхаванцамі дома-інтэрната зноў быў складзены ліст пажаданняў на Новы 2020 год , які трапіць у добрыя рукі К М В.

І найлепшым учынкам на карысць Малой Радзімы будуць шчаслівыя твары дзяцей.

Дырэктар дома- інтерната Петрашкевіч Е.С.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!