Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 5 °C

Урок у замку. Занятак “Таямніцы музейных прадметаў: паясы кунтушовыя” прайшоў у замку Радзівілаў

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Незвычайны ўрок адбыўся для вучняў 2-3 класаў Ланскага НПК д/с-СШ. Занятак “Таямніцы музейных прадметаў: паясы кунтушовыя” прайшоў у замку Радзівілаў. Вучні пазнаёміліся з феноменам шоўкатканых паясоў і ўпершыню ўбачылі арыгінальныя экзэмпляры.

Дзеці даведаліся, што мужчыны ХVІІІ ст. былі вялікімі моднікамі. Верхнюю вопратку — кунтуш, яны падвязвалі шырокімі, чатырохмятровымі паясамі. Такія паясы называліся кунтушовымі, альбо “персідскімі”, бо менавіта з далёкай Персіі першапачаткова іх прывозілі купцы. Пазней пачалі ствараць паясы і на нашых землях, у Нясвіжы, Слуцку, Гродне. Менавіта ў Нясвіжы ў 1758 годзе была заключана дамова паміж князем Міхаілам Казімірам Радзівілам і ткачом Янам Маз-джарскім, згодна якой майстар павінен быў ткаць паясы і навучаць радзівілаўскіх майстроў сакрэтам усходняга ткацтва. Хутка Нясвіжская мануфактура аб’ядналася са Слуцкай, якая набыла сусветную вядомасць. Вырабы Слуцкай мануфактуры былі вельмі прыгожымі. Кожны пояс складаўся з дзвюх галоў, сярэдніка, аблямаванняў, бардзюраў і махроў. Пры гэтым, галовы былі ўпрыгожаны самымі мудрагелістымі ўзорамі: “гваздзік”, “кітайскае воблачка”, “васілёк”, “букет”, “квітнеючыя пні” і “вяночак”. Ткалі паясы з шаўковых, срэбных і залатых нітак. На аблямоўцы змяшчалі ткацкую марку з вытканым імем майстра: “Ян Маджарскі”, “Лявон Маджарскі”, ці месцам вытворчасці “Слуцкъ”, “Въ грдъ Слуцкъ”.

Падчас практычнай часткі музейнага занятка дзеці разглядалі кунтушовыя паясы, якія прадстаўлены ў вітрынах музейнай экспазіцыі, вызначалі назвы іх частак і ўзораў. Хлопчыкам было прапанавана падвязаць сябе сучаснымі копіямі паясоў, тым самым адчуць сябе сапраўднымі шляхцічамі ХVІІІ ст.

Алена Еўтух.

Фота Марыны Бурновіч.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!