Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 6 °C

Аб выніках развіцця краіны

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.03.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 2019 год і ацэнцы вынікаў пяцігодкі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з аднаго боку, забяспечаны рост рэальных наяўных даходаў насельніцтва, у тым ліку заработнай платы, пенсій — на 6 працэнтаў, дасягнуты нізкі ўзровень інфляцыі ў цэлым па краіне — 4,7 працэнта. У няпростых умовах на трэць удалося нарасціць золатавалютныя рэзервы і нават крыху знізіць валавы знешні доўг. З другога — не дасягнуты чатыры з сямі важнейшых паказчыкаў, па якіх ацэньваецца эфектыўнасць дзейнасці ўрада і Нацыянальнага банка. Размова ідзе аб нарошчванні экспарту, прытоку замежных інвестыцый, росце прадукцыйнасці працы і павелічэнні валавога ўнутранага прадукту. “Прырост на 1,2 працэнта, мякка кажучы, — вельмі сціплы вынік. Вынікі работы эканамічнага штаба (я маю на ўвазе і рэгіёны ў тым ліку) па гэтых напрамках нельга аднесці ў скарбонку заслуг. А гэта ж базавыя пытанні, ад прагрэсу якіх залежыць устойлівасць нашага развіцця на доўгатэрміновую перспектыву”, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў на нарадзе прэм’ер-міністр Сяргей Румас, у 2019 годзе ўраду ўдалося захаваць важнейшыя макраэканамічныя прапорцыі і забяспечыць збалансаванае развіццё. Ён узгадаў, што пры назначэнні новага складу ўрада Прэзідэнтам у якасці асноўнай ставілася задача забяспечыць рост даходаў грамадзян. “Вынікам стаў устойлівы рост дабрабыту насельніцтва. Заработная плата па краіне, пачынаючы з сакавіка мінулага года, устойліва знаходзіцца над адзнакай тысяча рублёў. Яе памер на канец года склаў Br1240, — сказаў ён. — У бюджэтным сектары, як і абяцалі, выйшлі на суадносіны 80 працэнтаў пры сярэдняй зарплаце Br993. Выконваецца задача па павелічэнні зарплат педагагічным работнікам і ўрачам. Пенсіі павялічыліся на 20 працэнтаў, а з улікам інфляцыі — на 13,4 працэнта. Гэта самы высокі тэмп за апошнія 5 гадоў”.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!