“Дакрануцца да світання”. Чарговы зборнік паэзіі Мінскага абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Мінску пабачыў свет чарговы зборнік паэзіі “Дакрануцца да світання” Мінскага абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”.

У зборнік увайшлі рознапланавыя лірычныя вершы. Сярод яго аўтараў — сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Барыс Вятлугін, Вераніка Луня (Айралава), Соф’я Любанец, Вера Мацнева, Алена Шаблоўская, Валянціна Шчарбакова, Уладзімір Жылко. Тут змешчаны і вершы ўраджэнцаў Нясвіжчыны Людмілы Круглік і Анатоля Шкоды.

У творах Барыса Вятлугіна мяне захапіла апісанне прыроды і філасофская лірыка. У творах Уладзіміра Жылко — жыццёвая мудрасць і павага да жанчыны. Разважае Уладзімір Трафімавіч і аб ролі паэзіі ў жыцці самога паэта і чытачоў. Вераніка Луня падымае праблему роднай мовы, клапоціцца аб лёсе Беларусі і беларусаў. Соф’я Любанец у сваіх вершах гаворыць аб прыгажосці прыроды і не толькі — у яе творы ўліваецца і філасофія жыцця, і тэма паэта і паэзіі, і кахання. Вера Мацнева ўслаўляе родную зямлю не толькі ў вершах, але і праз вырабы, зробленыя яе рукамі з саломкі. Пра гэта яна гаворыць у вершах “Беражыце зямлю!” і “Беларуская саломка”. У творчасці Валянціны Шчарбаковай пераважае духоўная паэзія.

Зборнік “Дакрануцца да світання” ёсць на паліцах Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і кожны жадаючы можа з ім пазнаёміцца.

Карына ЯЗЭПЧЫК, удзельніца гуртка “Юны журналіст” СШ № 4 г. Нясвіжа.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.