Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 15 °C

Філасофія жыцця

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

У мінулым годзе ўбачыла свет новае выданне нашага земляка, ураджэнца вёскі Асмолава, жыхара ўкраінскага Харкава Міхаіла Плакса і яго сябра і калегі Віктара Клімянкова “Асмолава. Старонкі гісторыі”, другая частка другой кнігі — “Наша жыццё”. Аўтары прысвяцілі яе 500-годдзю з дня першага дакументальнага ўпамінання гэтай вёскі. У выданні апавядаецца пра ўраджэнцаў населенага пункта, якія выдатна праявілі сябе, прынеслі карысць людзям, грамадству, працуючы

ў розных куточках краіны, маючы самыя розныя прафесіі.

Нялёгкую, але высакародную прафесію настаўніка выбраў 21 асмолавец. Сярод іх — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Рыгораўна Пяткевіч (Плакса), рускай мовы і літаратуры — Валянціна Паўлаў-на Бурак (Варанкова) і Зоя Фёдараўна Ліпко (Шынгель), нямецкай мовы — Пётр Паўлавіч Варанкоў, англійскай — Марыя Ціханаўна Асачанка (Плакса) і Марыя Васільеўна Плакса, настаўнікі геаграфіі — Марыя Іосі-фаўна Важан (Лютко) і Людміла Іванаўна Пятроўская (Еўтух), настаўніцы пачатковых класаў — Марыя Рыгораўна Дзерман (Каладзінская), Марыя Ігнатаўна Хілімон (Плакса) і Галіна Міхайлаўна Наумік (Саланевіч). Больш за 10 гадоў узначальвала калектыў Нясвіж-скай СШ № 3 настаўніца рускай мовы і літаратуры Алена Адамаўна Кулеш (Саланевіч).

20 ураджэнцаў вёскі выбралі прафесію інжынера. Летась наша газета расказвала пра доктара тэхнічных навук, прафесара Сяргея Антонавіча Чыжыка, першага намесніка старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Па публікацыях знаёмы многім і аўтар кніг, афіцэр Міхаіл Васільевіч Плакса, які прысвяціў сваё жыццё зенітным ракетным войскам. Многія закончылі ў свой час Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, Беларускую сельгасакадэмію. Сярод прадстаўнікоў гэтай тэхнічнай спецыяльнасці — таксама Васіль Васільевіч Базылька, Анатоль Міхайлавіч Віценчык, Тамара Міхайлаўна Віценчык, Рыгор Іванавіч Лютко, Віктар Вікенцьевіч Невяровіч, Галіна Міхайлаўна Старавойтава (Плакса).

6 урачоў і 17 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу — такі ўклад унесла Асмолава ў медыцынскую галіну. Першым дыпламаваным урачом стаў Віктар Уласавіч Плакса. Пасля заканчэння медінстытута ён працаваў педыятрам, затым — галоўным урачом участ-ковай бальніцы ў Столінскім раёне, пазней пераехаў у Гродна. Многія несвіжане памятаюць Пятра Васільевіча Базыльку — загадчыка паліклінікі Нясвіжскай ЦРБ-намесніка галоўнага ўрача па ўрачэбна-працоўнай экспертызе і рэабілітацыі. З фармацыяй звязаў сваю кар’-еру Пётр Іванавіч Макаўчык.

Бухгалтэрыю і эканоміку выбралі для сябе 36 чалавек. Цікавым быў лёс жыхара Асмолава Рыгора Міхайлавіча Лютко, удзельніка Грамадзянскай вайны. Пасля дэмабілізацыі ў 1922 г. ён пачаў вучыць вясковых дзяцей грамаце. У 1949-м стаў адным з арганізатараў мясцовай сельгасарцелі, першым бухгалтарам калгаса “Кастрычнік” у     в. Асмолава. Пётр Рыгоравіч Лют-ко ў 1956 г. закончыў інстытут народнай гаспадаркі, выкладаў у Вілейскім сельгастэхнікуме. Стаў кандыдатам эканамічных навук. Галіна Пятроўна Ланская (Еўтух) пасля школы пайшла вучаніцай бухгалтара ў Нясвіжскі райспажыўсаюз. Закончыла Мінскі кааператыўны тэхнікум, а завочна — Маскоўскі кааператыўны інстытут. Працавала старшым бухгалтарам, начальнікам рэвізійнага аддзела раённага спажывецкага таварыства. Хтосьці застаўся ў родным калгасе “Ленінскі шлях” (цяпер — ААТ “Лань-Нясвіж”). Гэта — Ірына Пятроўна Ваньковіч (Плакса), Таццяна Мікалаеўна Гіраеўская (Плакса), Ларыса Міхайлаўна Плакса (Лях), Марыя Міхайлаўна Салавей (Саланевіч). Хтосьці — у іншых сельскагаспадарчых арганізацыях раёна (Ганна Васільеўна Абрамовіч (Плакса), Людміла Міхайлаўна Змітручэня (Еўтух), Міхаіл Адамавіч Плакса, Зоя Пятроўна Шынгель (Плакса), Мікалай Адамавіч Плакса.

Фінансавую і банкаўскую справу выбралі для сябе П.Р. Лютко, Т.А. Плакса, Г.В. Яцэвіч (Плакса).

Дзесяць ураджэнцаў Асмолава атрымалі агранамічную адукацыю. Так, Васіль Васільевіч Плакса пасля інстытута працаваў галоўным аграномам у адным з калгасаў Уздзенскага раёна. Затым — начальнікам станцыі аховы раслін у нашым раёне. Больш 40 гадоў паспяхова кіраваў паляводчай брыгадай у Асмолаве Міхаіл Юльянавіч Плакса, былы марак-падводнік Паўночнага флота СССР. За поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі ён быў узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971 г.) і “Знак Пашаны” (1967 г.). Брыгадзірам у родным калгасе “Ленінскі шлях” (імя Леніна) працаваў і Пётр Гаўрылавіч Саланевіч.

На старонках, прысвечаных ветэрынарным работнікам     Г.А. Лобусь, А.П. Плакса і Ф.Л. Плакса, аўтары найбольш спыніліся на аповедзе пра Аляксея Пятровіча Плакса. Ён з адзнакай закончыў Ляхавіцкі саўгас-тэхнікум, стаў у калгасе “Ленінскі шлях” ветурачом. Загадваў у Асмолаве малочнатаварнай фермай. Без адрыву ад вытворчасці атрымаў дыплом Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Калі ў Лані ўзвялі свінакомплекс на 27 тысяч галоў, яго прызначылі туды ветэрынарным урачом. Аляксей Плакса быў першым чалавекам з вышэйшай адукацыяй, які працаваў усё жыццё ў роднай вёсцы. З жывёлагадоўляй звязала сваю працу і жонка А.П. Плакса — Соф’я Пятроўна (у дзявоцтве — Глеб), заатэхнік па адукацыі. Такую ж прафесію выбрала сабе ўраджэнка Асмолава Тамара Барысаўна Тронец (Плакса).

Кніга ўтрымлівае звесткі і пра многіх іншых выхадцаў з гэтай вёскі: журналіста Л.К. Саланеві-ча, работнікаў бібліятэк, ДК і  клубаў Т.М. Віценчык, С.Р. Дзянішчык (Цар), М.І. Невяровіч  (Базылька), Г.А. Свідэрскую (Драчан), В.В. Шыцько, Г.М. Юзуфовіч (Плакса), а таксама першага загадчыка Асмолаў-скага клуба К.Л. Шыцько. Многія пайшлі ў сферу гандлю і грамадскага харчавання. У т.л. — З.П. Драчан (Еўтух), Л.Ф. Плакса, сёстры В.А. Раманоўская і Н.А. Рымашэўская (Плакса). Спорт выбралі браты К.Р. і С.Р. Лютко.

Вучоным у вобласці эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання народнай гаспадаркі стаў Пётр Рыгоравіч Лютко. У 1980 — 1985 гг. ён — дырэктар Навукова-даследчага інстытута аўтаматызаваных сістэм планавання і ўпраўлення народнай гаспадаркі пры Дзярж-плане БССР. Званне “Ганаровы будаўнік” атрымаў А.М. Віценчык. Канструктарам стаў П.Т. Віценчык. У ЦК ЛКСМБ працаваў М.П. Дзецкі, у апараце Вярхоўнага Савета БССР, затым — у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі — С.П. Дзецкі. Многія сталі ваеннымі або вырашылі служыць на варце законнасці і парадку:  У.У. Лютко, М.Р. Лютко, В.В. Плакса, У.А. Усовіч, А.Ю. Гаціла.

Апавядае кніга і пра землякоў, якія пасябравалі з музыкай, або працавалі за прылаўкам Асмолаўскага магазіна, або сталі краўцамі, швачкамі, шаўцамі.

Таленавітых людзей у вёсцы сапраўды было шмат.

Значнае месца ў кнізе адведзена мнагадзетным сем’ям. З канца ХІХ стагоддзя і да нашых дзён іх названа 28, прытым прыведзены толькі тыя, дзе нарадзілі і выхавалі 5 і болей нашчадкаў. Напрыклад, Марыя Мікалаеўна і Леанід Карнеевіч Ганчарэнка выгадавалі 12 дзяцей. Матулі прысвоілі званне “Маці-гераіня”, узнагародзілі ордэнамі Мацярынскай Славы трох ступеней і медалямі Мацярынства І і ІІ ступеней. Восем дзяцей было ў Хаўронні Васільеўны і Канстанціна Данілавіча Плакса. Сем сыноў выхавалі Вольга Міхайлаўна і Трафім Гаўрылавіч Віценчык, сем дачок — Ганна Ігнатаўна і Афанасій Фёдаравіч Каладзінскія. Па столькі ж дзяцей было ў Алены Сямёнаўны і Івана Дзям’-янавіча Ждановічаў, Кацярыны Дзям’янаўны і Дзям’яна (імя па бацьку не ўказана) Плакса. Аўтары выявілі жыццёвыя шляхі дзяцей са шматдзетных сямей Асмолава. Зразумела, што пра ўсіх мы расказаць не можам, ды і мэты такой не ставім. Але з нагоды 75-годдзя Вялікай Перамогі хочацца назваць тых, каго асабіста зачапіла сваім чорным крылом вайна. Так, старэйшы сын Маланні і Міхаіла Плакса — Юліян — удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, Пётр ваяваў у Вялікую Айчынную, страціў руку. У красавіку 1945 г. загінуў на фронце Міхаіл Дзянісавіч Плакса. Яго браты Адам і Іван — таксама ўдзельнікі Вялікай Айчыннай. Ваяваў яшчэ адзін Іван Плакса — Дзям’янавіч па бацьку. А таксама Васіль Васільевіч Плакса, Пётр Пятровіч Цар. Восенню 1941 г. загінуў Канстанцін Трафімавіч Віценчык. Вярнуліся з фронту пасля перамогі над Германіяй яго браты Міхаіл і Іван. А сям’я Ждановіч страціла сына Мішу яшчэ дзіцем — ён быў забіты фашысц-кай куляй. Па-рознаму праляглі жыццёвыя пуцявіны-дарогі дзяцей з вялікіх асмолаўскіх сем’-яў. Ад Польшчы і Латвіі да Казахстана і расійскага Прымор’я, ад беларускіх Іванава і Ба-  ранавічаў да рускіх Омска і Паўднёва-Сахалінска.

І вельмі многія засталіся добрасумленна працаваць на роднай зямлі.

Увагай і павагай акружаны доўгажыхары. На сённяшні дзень у Ланскім сельвыканкаме зарэгістраваны па Асмолаве Вольга Піліпаўна Плакса, якой 111 гадоў, Надзея Канстанцінаўна Плакса (96 гадоў) і Лізавета Васільеўна Плакса (93 гады).

У кнізе размешчана 407 здымкаў жыхароў ці выхадцаў з Асмолава. Аўтары і іх памочнікі выканалі вялізны аб’ём работы дзеля таго, каб напісаць гісторыю сваёй вёскі больш поўна, каб паказаць мэты, жаданні кожнага яе жыхара, пошукі на жыццёвым шляху. Іх высакародная праца выклікала глыбокую ўдзячнасць і захапленне землякоў. І, безумоўна, гэта — неацэнны ўклад у гісторыю Нясвіжчыны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!