Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Мастак кандытарскай справы. 26 гадоў — у кандытарскім цэху

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 1

Кандытар 4-га разраду філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам” Жанна Дашко на працягу 26 гадоў працуе ў кандытарскім цэху. Па словах кіраўніцтва і калег, Жанна Вячаслаўна  заўсёды з адказнасцю ставіцца да выканання сваіх абавязкаў, працавітая і скрупулёзная на працоўным месцы. За высокія паказчыкі ў працы і прафесіяналізм яна неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі прадпрыемства і Нясвіжскага райвыканкама.

У вытворчую сферу Жанна Вячаславаўна прыйшла зусім юнай дзяўчынай, адразу пасля заканчэння тэхнікума. 

— Сама я родам з Капыльскага раёна. Па размеркаванні працавала ў г. Узда. Затым выйшла замуж і пераехала ў Нясвіж. З 1994 года працую кандытарам на Нясвіжскім хлебазаводзе. Мне вельмі падабаецца мая прафессія, нават не ведаю, чым бы я яшчэ магла займацца. 

Праца кандытара заключаецца ў падрыхтоўцы цеста і выпечкі з яго розных хлебабулачных вырабаў. Асартымент кандытарскага цэха самы разнастайны: бісквіты, булачкі, пранікі, пячэнне, пірожныя, тарты — усяго і не пералічыць. 

За адну змену кандытар можа зрабіць да 40 кілаграмаў рознай смакаты. Выконвае Жанна Вячаславаўна і індывідуальныя заказы, стварае вырабы для розных конкурсаў — на іх больш за ўсё ідзе часу. Так, напрыклад, на ўпрыгожванне аднаго торта можа быць затрачана каля двух дзён. Гэта нялёгкая праца падобная мастацтву і кандытар тут выконвае роль мастака. 

Адным са сваіх галоўных захапленняў Жанна Вячаславаўна акрамя выпечкі лічыць кветкаводства. З ранняй вясны і да самай зімы на яе ўчастку ўсё квітнее. Сёння яна ўжо пачынае планаваць, якія кветкі і дзе будзе высаджваць — усім на радасць і задавальненне.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!