Меню
Курс $  3.06 | €  3.56 | ₽100  3.87 |
Погода 14 °C

Служыць Радзіме, служыць людзям: на Нясвіжчыне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню міліцыі

5 лет назад 0 1

Пост опубликован: 03.03.2020

Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 103-й гадавіне з дня ўтварэння беларускай міліцыі, прайшло ў Нясвіжскім раённым цэнтры культуры. Сюды былі запрошаны дзейнічаючыя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ветэраны службы, ганаровыя госці, моладзь рэгіёна.

Традыцыйна ўрачыстасць пачалася з Гімна Рэспублікі Беларусь.

Адкрыў мерапрыемства начальнік Нясвіжскага РАУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Юрчанка. Ад імя кіраўніцтва РАУС ён павіншаваў усіх прысутных з чарговай гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі, падкрэсліў значнасць прафесіі тых, хто знаходзіцца на  варце  закону і правапарадку, са шчырымі словамі падзякі звярнуўся да ветэранаў, што на працягу многіх гадоў бераглі спакой жыхароў  раёна. Гэта тыя,  хто адстойваў правапарадак, на каго трэба раўняцца маладым супрацоўнікам. З упэўненасцю палкоўнік міліцыі зазначыў, што райаддзел дастойна нясе службу і з гонарам працягвае традыцыі, закладзеныя ветэранамі органаў унутраных спраў.

 

 

Шчырыя словы віншавання ў гонар свята і з нагоды чарговай гадавіны з дня ўтварэння беларускай міліцыі ад раённага выканаўчага камі-тэта, раённага Савета дэпутатаў адрасавалі прадстаўнікі раённай улады. Людзей у пагонах павіншавалі першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік райсельгасхарчу Віктар Худніцкі, старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, ваенны камісар Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Аляксей Кацяхоў. У гэты дзень на святочнай  сцэне РЦК быў уручаны шэраг узнагарод як рэспубліканскага, так і  раённага ўзроўню. 

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!