Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 15 °C

У аснове — сацыяльная інфраструктура

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Сацыяльная інфраструктура знаходзіцца ў аснове развіцця Мінскай вобласці на бліжэйшую пяцігодку.

Пра гэта заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын на сустрэчы з прадстаўнікамі Арганізацыі Аб’-яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь.

— Цяпер мы працуем над праграмай развіцця Мінскай вобласці на 2021— 2025 гады. Ёсць нейкія тэхнічныя нюансы, але стратэгічна мы з вамі блізкія. Якасць жыцця грамадзян — гэта ключавое, на што ў бліжэйшай перспектыве трэба рабіць упор, — сказаў Аляксандр Турчын.

На сустрэчы бакі таксама абмеркавалі пытанні завяршэння падрыхтоўкі Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Рэспублікі Беларусь на 2021— 2025 гады.

— Мы разумеем, наколькі важна развіццё на абласным узроўні. Мы гатовы падтрымліваць новыя ідэі і лічым Міншчыну рэгіёнам, дзе ў аснове ляжаць інавацыі. Акцэнт робім, вядома, на рэалізацыю мэт устойлівага развіцця, — патлумачыла пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі.

Таксама яна адзначыла, што ў Мінскай вобласці і ААН ёсць добрыя вынікі ў рэалізацыі пілотных праектаў. На базе гэтага вопыту прапануецца запусціць шэраг ініцыятыў па паскораным развіцці рэгіёнаў. Да прыкладу, можна адкрыць лабараторыю па акселерацыі рашэнняў у галіне развіцця. Таксама былі абмеркаваны пытанні запуску праекта па цеплавой мадэрнізацыі жылога фонду.

— У Дзяржынскім раёне мы правялі апытанне насельніцтва па хвалюючых тэмах. Людзі хочуць, каб у іх горадзе была развітая сацыяльная інфраструктура. Большасць жыхароў прагаласавала за будаўніцтва паліклінікі і фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Нам важна засяродзіцца на тых праблемах, якія хвалююць жыхароў. Вядома, цеплавая мадэрнізацыя жылога фонду таксама важная, але ёсць і іншыя задачы. У кожным рэгіёне павін-ны быць пэўныя стандарты: па медыцыне, адукацыі, стандарты сацыяльных паслуг. І на гэта патрэбны вялікія сумы. Гэта ў прыярытэце, — сказаў старшыня аблвыканкама.

Ён дадаў, што Міншчына не мае свайго абласнога цэнтра, аднак чалавеку павінна быць дадзена права выбару: альбо жыць у вялікім горадзе як Мінск, альбо ў прыгарадзе з добрай інфраструктурай, транспартнай сувяззю, сядзібнай забудовай. І гэта тыя стандарты, да якіх імкнецца Мінская вобласць. Пры гэтым пры фарміраванні бюджэту на 2021 год аблвыканкам прадугледзіць фінансавыя сродкі, якія жыхары рэгіёна змогуць самастойна накіраваць на тыя ці іншыя аб’екты.

— У сельскай гаспадарцы па аб’ектыўных прычынах зніжаецца колькасць працоўных месцаў: сельгасарганізацыі аўтаматызуюць некаторыя працэсы. У лясной гаспадарцы, наадварот, з’яўляюцца новыя працоўныя месцы за кошт пераходу кацельняў на мясцовыя віды паліва. Вось тут ёсць перспектывы для нашай з вамі работы, — адзначыў Аляксандр Турчын.

Іаана Казана-Вішнявецкі таксама распавяла, што ў 2020 го-дзе будзе адзначацца 75-годдзе ААН. Беларусь як краіна, якая стаяла ля яе вытокаў, прыме актыўны ўдзел у прымеркаваных да гэтай даты мерапрыемствах. Каардынатар патлумачыла, што вялікую ўвагу плануецца надаць абмеркаванню перспектыў ААН. Мінскі аблвыканкам будзе запрошаны прыняць удзел у святочных мерапрыемствах.

— Мы заўсёды гатовы да дыялогу і рэалізацыі агульных праектаў, — завяршаючы сустрэчу падкрэсліў Аляксандр  Турчын.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!